Падчас выбараў я быў у ліку ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Пасля выбараў перачытваў тэлеграм-каналы і, знаходзячыся пад уражаннем ад несправядлівых дзеянняў, пакідаў каментары, ў якіх выказваў нязгоду і пратэст.
У лістападзе адбыўся першы ператрус. Праз тыдзень, раніцай, да мяне прыйшлі дадому каля 12 чалавек з аўтаматамі і правялі наступны ператрус. Першае, што яны вырашыліся сказаць: «Ну што, адваката хацеў?». Пасля мяне затрымалі і змясцілі ў ІЧУ на трое сутак ў межах крымінальнага артыкула 369.
Зусім нядаўна адбыўся першы суд у межах крымінальнай справы, паводле якой мне прызначылі паўтара гады абмежавання волі і 3288 рублёў у фінансавай частцы. Праз два тыдні адбудзецца яшчэ адзін суд па тым жа артыкуле.
Мне вельмі няёмка прасіць дапамогі, аднак, апынуўшыся ў дадзеным становішчы, я пачынаю пагружацца ў пазыкі. Прыбытак у мяне невялікі — яго не хапае для таго, каб адначасова ўтрымліваць сям'ю ў перыяд майго прысуду і выплачваць судовыя выдаткі. Я буду ўдзячны кожнаму, хто зможа аказаць мне сваю падтрымку ў гэты нялёгкі час.
Якая сума неабходна?
1200 € — выплата судовых выдаткаў; кампенсацыя маральнай шкоды; матэрыяльная падтрымка сям'і.