Сям'ю актывістаў пазбавілі сродкаў на існаванне за грамадзянскую пазіцыю

  • Гісторыя

Я — сірата, нарадзіўся ў беларускай вёсцы, як і мая жонка. Мы з'яўляемся звычайнай, сумленнай і адкрытай сям'ёй з двума дзецьмі з горада Менска, якая ў жніўні 2020 года зрабіла свой выбар.

9 жніўня на пратэсным маршы я быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП: мне заламалі рукі, апранулі сцяжкі і кінулі ў аўтазак. Разам з іншымі затрыманымі, мы ляжалі адно на адным. Пасля нас прывезлі ў ІЧУ на Акрэсціна і трымалі ў невялікай камеры ў той час, калі нас налічвалася каля 15 чалавек. Не кармілі і не паілі. Не дазвалялі наведваць прыбіральню. Было холадна і брыдка ад уласнага бяссілля. Нас збівалі і зневажалі — да знямогі. Мяне адпусцілі на трэція суткі, прымусілі падпісаць пад ціскам непраўдзівы пратакол, нават не дазволіўшы яго прачытаць. Перад тым, як выпусціць на волю — яшчэ раз збілі нагамі і дубінкамі.

Я ішоў дадому пешшу, без абутку і верхняй вопраткі, быў маральна прыгнечаны, але ведаў, што буду працягваць хадзіць на разнастайныя маршы і шукаць праўды. Мне быў прызначаны штраф і пакрыццё «выдаткаў» за ўтрыманне ў ІЧУ. Далей пачаліся рознагалоссі з начальствам на працы наконт прагулаў за час, пакуль я сядзеў у СІЗА. Яны адмаўляліся аплачваць мне хваробны і слухаць якія-небудзь тлумачэнні.

Пазней у фірмы пачаліся праблемы і нам перасталі выплочваць заробак: аддавалі мізэрнымі часткамі, якіх не хапала нават на рэчы першай неабходнасці. За гэты час назбіраліся запазычанасці па крэдытах, перад сябрамі і знаёмымі, за камунальныя паслугі. На дадзены момант я працую, аднак гэтых грошай усё роўна бракуе на жыццё і аплату запазычанасцяў. У дзіцячы садок прыходзяць лісты аб тым, што ў нас запазычанасці па камунальных паслугах. Я прашу ўсіх неабыякавых дапамагчы нашай сям'і, бо я сапраўды ведаю, што «сонца абавязкова зазірне і ў наша ваконца».

Якая сума неабходна?

1000 € — набыццё рэчаў першай неабходнасці; забеспячэнне жыцця маленькіх дзяцей.

:
€ 389
Збор завершаны. Сабрана: € 389