Дапамога актывісту для выезду з краіны

  • Гісторыя

Мая гісторыя падобная на сотні іншых гісторый такіх самых беларусаў. Я таксама не магла спакойна назіраць за тым, што адбываецца і маўчаць. Таму ад самага пачатку выяўляла актыўную грамадзянскую пазіцыю і рабіла ўсё, што было ў маіх сілах. Я заўсёды думала, што гэтага мала, што трэба нешта яшчэ, але СК вырашыў, што я зрабіла дастаткова і за мной прыйшлі. На мяне завялі крымінальную справу па арт. 342 КК РБ. Далей усё таксама было як ва ўсіх: ператрус з канфіскацыяй тэхнікі, суткі, допыты і гэтак далей. Потым мяне звольнілі з працы і мая сям'я страціла жытло. Пакуль што я не магу распавесці сваю гісторыю ў падрабязнасцях і ва ўсіх фарбах, таму што зараз знаходжуся ў небяспецы. Мне пагражаць тэрмін і патрэбна ваша дапамога. Мне тэрмінова патрэбныя фінансавыя сродкі для выезду з краіны, а таксама крыху на харчаванне і жыллё на першы час.
Буду ўдзячна вам за любую дапамогу! І памятайце! Мы ўсё роўна пераможам!

Якая сума неабходна?

2200 € — 2000 € на выезд;
200 € на харчаванне і жыллё

:
€ 362
Збор завершаны. Сабрана: € 362