Дапамога маладой сям′і студэнтаў у чужой краіне

  • Гісторыя
За рэгулярны ўдзел у пратэснай дзейнасці - мы былі затрыманыя і збітыя, пасля чаго было Акрэсціна, несправядлівы суд і Жодзіна, дзе з паламанымі рэбрамі я правёў два тыдні. Па выхадзе з турмы мне стала вядома, што падрыхтавана ўжо нашае адлічэнне з універсітэтаў. Следчы камітэт завёў супраць нас справу, таму мы былі вымушаныя экстрана з′ехаць ва Украіну. Цэлы год пайшоў на пошукі магчымасці працягнуць вучобу, бо дахаты мы не маглі вярнуцца праз пагрозу турмы. Адна з краін Еўразвяза прапанавала нам месцы ў ВНУ і стыпендыю ў памеры 100 еўра. Было цяжка пачынаць усё з самага нуля, асабліва ў чужой краіне, асабліва - на замежнай мове. Праз некаторы час атрымалася пачаць працу кур′ерамі, таму што толькі ў гэтай сферы не патрабуецца адукацыя і дастаткова ўзроўню B2 у веданні мовы. Фірма, якая дала нам працу, таксама выдзеліла два ровары з умовай іх выкупу, бо працаваць, перасоўваючыся пешшу - проста нерэальна (першыя тыдні мы працавалі менавіта пешшу). Аднак у самым пачатку лета, паводле еўрапейскага заканадаўства, мы былі пазбаўлены стыпендыі прз бюракратычную памылку. Стыпендыя спынілася да кастрычніка, але ў ВНУ ніхто не гаворыць канкрэтна, што першая стыпендыя вернецца ў кастрычніку: затрымка ў некалькі месяцаў тут норма. Літаральна надоечы здарылася дзве страшныя падзеі: пажар у месцы, у якім мы жывем, і крадзеж прыпаркаванага на стаянцы ровара, за які ўсё роўна давядзецца заплаціць. Паліцыя прыняла заяву, аднак развяла перад намі рукамі: шукайце самі, «пашчасціць, калі знойдзецца сам». Таму цяпер мы знаходзімся ў даволі цяжкім становішчы, калі фірма патрабуе грошы за два ровары, а я не магу працягваць працу, пакуль не знойдзем скрадзены ці не набудзем новы ровар.
:
€ 821
Збор завершаны. Сабрана: € 821