«Я ўсё часцей думаю паехаць у Беларусь і вырашыць праблему, хоць цудоўна разумею: рэжым усё памятае»

  • Гісторыя

Мяне завуць Ян Зыгмантовіч, і я былы студэнт Акадэміі мастацтваў. Маю гісторыю цяжка было б прыдумаць, але ўпэўнены, што яе можна прымяраць да тысяч беларусаў.

У лістападзе 2020 года мяне затрымалі на маршы ў Мінску. Спачатку збілі сілавікі, затым суддзя Вікторыя Шабуня асудзіла мяне па артыкуле 24.23 КаАП і адправіла на 15 сутак у ізалятар на Акрэсціна. Пасля сутак мяне адлічылі з Акадэміі, але загад пра гэта не выдавалі месяцамі, каб я не мог аднавіцца ці перавесціся за мяжу. Я прыходзіў у дэканат як на працу, а там ледзь не плявалі мне ў твар. У выніку далі зразумець, што выключэнне – гэта толькі пачатак. Нават прарэктарка сказала: «калі ёсць магчымасць з’ехаць з краіны, лепш з’язджай».

У 2021 годзе я пакінуў Беларусь. Спачатку жыў ва Украіне, потым у Польшчы, пазней апынуўся ў Румыніі. Тут я працягваю вучобу, але ўвесь гэты час сутыкаюся з праблемамі. Мой пашпарт скончыўся, а ў амбасадзе заявілі, што я ў «нявыязных спісах» і прапанавалі тэрмінова вяртацца ў Беларусь. Так я апынуўся без дакументаў, без банкаўскага рахунку і без магчымасці афіцыйна працаваць.

Доўгі час я падпрацоўваў у грамадзянскіх ініцыятывах і незалежных СМІ, але гэтыя магчымасці скончыліся. Сёння я жыву фактычна без сродкаў. Каб падаць заяву на міжнародную абарону, мне неабходна хаця б на час пераехаць у Бухарэст. Для гэтага патрэбны дагавор арэнды жытла, а пасля падачы дакументаў я тры месяцы не змагу працаваць.

Я ўвесь час думаю пра тое, што мяне могуць дэпартаваць. З дакументамі цягнуць, у мясцовых установах пужаюць лагерам і высылкай. Гэта пастаяннае адчуванне тупіка. У мяне няма фінансавай падушкі, і я вымушаны прасіць дапамогі, каб пераехаць у Бухарэст і легалізаваць свой статус.

Сума збору:
€1500

€1000 – арэнда жытла і выдаткі на пераезд у Бухарэст
€500 – юрыдычная дапамога і кансультацыі па падачы на міжнародную абарону

Сабрана:
€ 85 з 1 500