Збор сродкаў на падтрымку былога байца Палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка

  • Гісторыя

Добры дзень! Мяне завуць Яўгенія, я жонка Васіля Верамейчыка – былога байца Палка Каліноўскага, якога арыштавалі паводле запыту Беларусі ў В'етнаме і выдалі беларускаму КДБ. Нашай сям'і патрэбна ваша дапамога.

Мой муж у 2020 годзе стаў уцекачом ўва Ўкраіне. Калі пачалася поўнамаштабная агрэсія, ён сышоў ваяваць, абараняючы гэтую краіну. Быў сур'ёзна паранены, атрымаў узнагароды. Ён любіць Украіну і хацеў бы і надалей жыць там. Але Ўкраіна забараніла яму ўезд на сваю тэрыторыю.

Васіль паспрабаваў легалізавацца ў ЕС, аднак Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы праз тое, што ў 2010-2016 гадах ён служыў у беларускім войску, і дала яму забарону на ўезд у ЕС на 30 месяцаў. Нягледзячы на ​​тое, што ў 2022 годзе ён бараніў Украіну, мае ўзнагароды і быў паранены.

Так мой муж апынуўся ў В'етнаме. Яго арыштавалі на запыт рэжыму Лукашэнкі і выдалі беларускаму КДБ. Цяпер у Беларусі Васілю яму пагражае максімальна магчымае пакаранне.

Прашу вашай дапамогі.

Дзякуй!

Сума збору:

€8000

€2000 – сродкі на адваката ў В'етнаме, які мусіць падрыхтаваць і перадаць нам усе паперы па яго затрыманні і выдачы.
€6000 – падтрымка нашай сям’і ў барацьбе за Васю.

:
€ 8 115
Збор завершаны. Сабрана: € 8 115