Дапамога экс-палітзняволенай па справе TUT.BY Марыі Новік, сын якой загінуў на вайне ва Украіне

  • Гісторыя

Мяне завуць Марыя Новік, я былая палітзняволеная па справе TUT.BY. У кампаніі была намесніцай галоўнага бухгалтара. Да апошняга моманту не звярталася па дапамогу – думала, вытрымаю. Але з часам станавілася толькі цяжэй.

У Польшчу я прыехала вымушана ў снежні 2024 года, хаця да апошняга хацела застацца ў Беларусі. Але мне пачалі паступаць незразумелыя званкі са схаваных нумароў, кожную раніцу хтосьці доўга і гучна стукаў у дзверы з патрабаваннем адчыніць. А паколькі ў той час мой сын ужо быў на вайне ва Украіне, пераслед мог быць звязаны не толькі з маёй справай, але і з гэтым фактам.

Сын пайшоў добраахвотнікам восенню 2024-га. Вядома, як і любая мама, я спрабавала адгаварыць яго, але ён быў самастойным, разумным і сумленным чалавекам са сфарміраваным меркаваннем па гэтым пытанні. А я заўсёды паважала рашэнні свайго сына.

Прыехаўшы ў Польшчу, спрабавала легалізавацца, адаптавацца ў чужой краіне. І я б усё гэта вытрымала, бо я моцны чалавек. Мяне не зламала турма, не зламала эміграцыя – мяне зламала вайна, якая забрала майго сына.

Яго не стала паўгода таму, ён загінуў пры выкананні баявога задання. У гэтых рэаліях я стараюся жыць. Ратуе толькі дапамога іншым па меры сіл.

На жаль, фінансавая сітуацыя цяпер цяжкая: шмат грошай сышло на паездку ва Украіну на пахаванне сына. Зберажэнні, якія ў мяне былі, падыходзяць да канца. Але на працу я пакуль уладкавацца не магу, бо працэс легалізацыі яшчэ ідзе. На фоне стрэсу пагоршылася здароўе, пачаліся праблемы са спінай, у вобласці эндакрыналогіі і гінекалогіі.

Таму прашу дапамогі перажыць гэты цяжкі момант майго жыцця.

Сума збору:
€3500

€1500 – аплата жытла на 3 месяцы
€1000 – лячэнне па найбольш вострых праблемах
€1000 – выдаткі на ежу і быт

Сабрана:
€ 4 365 з 3 500