Мяне завуць Ева [імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы].
Больш за 20 гадоў я займаюся актывізмам – удзельнічаю ў акцыях, творчых і культурна-асветніцкіх праектах, якія цяперашнія ўлады называюць экстрэмісцкімі, працую для незалежных медыяў, папулярызую забароненую гісторыю Беларусі, удзельнічаю ў стыпендыяльных праграмах.
Мне патрэбна ваша дапамога, дарагія браты і сёстры!
Разам з дачкой мы зараз знаходзімся на новым этапе жыцця, да якога нас прывяла эміграцыя. Я сутыкнулася з асабістымі праблемамі, якія ўплываюць на псіхалагічны стан — у сёлета я страціла цяжарнасць [фонд BYSOL мае ўсе пацвярджальныя медыцынскія дакументы], скончыўся васьмігадовы саюз з маім партнёрам, была доўгая акліматызацыя.
Нам патрэбная фінансавая падтрымка, каб заплаціць за пражыванне, бо ўсё вышэйпералічанае ўплывае на маю працаздольнасць і энэргію, якой хочацца зноў пачаць дзяліцца на карысць Новай Беларусі. Таксама я мару аб рэалізацыі свайго асабістага музычнага праекту, які дасць сілы і падтрымае не толькі мяне, але і кожнага ў нашых шчыльных шэрагах.
Сума збору:
€1700
€1000 – кватэра на 2 месяцы + дэпазіт;
€700 – развіццё музычнага праекта.