У канцы 2021 года маё жыццё падзялілася на да і пасля. У адзін дзень на месца майго пражывання прыйшлі з ператрусам. Мяне затрымалі праз удзел у пратэстных акцыях 2020 года. Я адкрыта выказваў сваю пазіцыю і наведваў усе пратэсты, за што быў моцна збіты пры затрыманні супрацоўнікамі ГУПАЗіК.
Адправіўшы мяне на Акрэсціна, мне была прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 342 ч.1 КК РБ. У 2022 годзе адбыўся суд, на якім мяне асудзілі на 3 гады «хіміі» з накіраваннем у ВУАТ. Мною была пададзена апеляцыйная скарга, што дазволіла адцягнуць час.
Перад «Рэспубліканскім рэферэндумам» я зноў трапіў пад раздачу ад злачыннага рэжыму па сфабрыкаванай справе. Пасля таго, як прайшоў апеляцыйны суд па крымінальнай справе, дзе прысуд пакінулі без зменаў — мною было прынята рашэнне з'ехаць з Беларусі. Так я застаўся адзін без родных і блізкіх, у чужой краіне, без ведання мовы і матэрыяльнай падтрымкі.
На дадзены момант, на жаль, я не магу прасіць родных аб дапамозе. За час усіх судовых разбораў намі была выдаткавана вялізная сума на адвакатаў. Цяпер я паставіў сабе мэту наладзіць жыццё, адысці ад стрэсу і ўладкавацца на працу.
Палову сабраных грошай я перадам родным для пакрыцця доўгу, узятага для аплаты маіх адвакатаў. Буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто дапаможа мне ў гэтым цяжкім становішчы.
Якая сума неабходна?
515 € — арэнда пакоя на першы месяц; прадукты; сродкі гігіены.