«Сваімі Вачыма» — адназначны YouTube-падкаст аб «неадназначных» падзеях, створаны камандай валанцёраў. Нашая мэта — рабіць рэальныя гісторыі даступнымі шырокай аўдыторыі.
У межах пачатку знятыя і выпушчаны на YouTube першыя 12 гісторый. На сённяшні дзень іх паглядзелі больш за 8 100 чалавек, большая частка з якіх жыве ў Расеі і Беларусі.
Гісторыі ў «Сваімі вачыма» — гэта наш унёсак у магчымасць людзей бачыць праўду.
Мы б хацелі зрабіць нашмат больш і нашмат лепш, каб гісторыі сапраўдных і звычайных людзей былі даступныя і пачутыя, такімі ж людзьмі ў інфармацыйна абмежаваных краінах.
Аднак праца над праектам і абсталяванне, паездкі на сустрэчы з героямі і мантаж выпускаў патрабуюць выдаткаў у плане часу, і ў фінансавым. Мы хацелі ўсё зрабіць «на свае», але аб'ектыўна з падтрымкай мы можам зрабіць больш і лепш.
Наступныя серыі мы вельмі хочам зняць у Польшчы — краіне з наймацнейшым валанцёрскім рухам, якая прыняла максімальную колькасць людзей, і праявіла найвялікшую эмпатыю да ахвяр рэпрэсій у Беларусі і агрэсіі Расеі. Калі ў вас ёсць жаданне і магчымасць нас падтрымаць, мы будзем вельмі ўдзячныя.
Якая сума неабходна?
6180 € — Абсталяванне, дарога, здымкі і мантаж.