Падтрымка ініцыятывы, якая збірае сродкі на пашыў летняй формы для ўкраінскага войска

  • Гісторыя

Вайна ва Украіне разгарэлася імкліва і раптоўна. Аказваць супраціў шматлікаму ворагу даводзіцца людзям, якія не маюць ні баявога досведу, ні адпаведнай абмуніцыі. Многім даводзіцца збіраць рыштунак у літаральным сэнсе з нуля. Некаторыя не атрымалі нават форму…

Прааналізаваўшы рынак, мы вырашылі падтрымаць ініцыятыву нацыянальнай вытворчасці Ўкраіны. У сціслыя тэрміны і на абмежаваныя сродкі атрымалася пашыць для хлопцаў тэрмабялізну. У працяг дзяўчынамі была прапанавана ідэя пашыву якаснай формы, па характарыстыках не саступае узорам, прынятых NATO. Мы збіраем грошы на сыравіну і вытворчасць 100 камплектаў гадовай формы для ЗСУ. У камплект будуць уваходзіць форма, футболка і балаклава. Кошт такога камплекта — 100 еўра.

Ахвяруючы сродкі на дадзены камплект, Вы дапаможаце:

 – у забеспячэнні байцоў якаснай амуніцыяй;
 – развіццю эканомікі Украіны;
 – у забеспячэнні працай перасяленцаў з пацярпелых рэгіёнаў;
 – пазбавіцца ад спекуляцый перакупшчыкаў і мінімізаваць нацэнкі на сыравіну.

Якая сума неабходна?

10 000 € — тканіна + аплата працы.

:
€ 2 715
Збор завершаны. Сабрана: € 2 715