Фонд спартовай салідарнасці

  • Гісторыя

Беларускі Фонд спартыўнай салідарнасці пачаў сваю дзейнасць у жніўні 2020 года ў адказ на падзеі ў Беларусі. Ён быў заснаваны вядомымі спартовымі функцыянерамі і выбітнымі спартоўцамі.

З 16 жніўня па 21 верасня больш за 500 прадстаўнікоў спартыўнай галіны падпісалі адкрыты зварот да беларускіх уладаў з патрабаваннямі аб непрызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў-2020, спыненні насілля і вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. У кастрычніку ўжо больш за 800 беларускіх спартоўцаў выступілі з заявай супраць гвалту ў Беларусі. Нелегітымная ўлада адказала на гэта рэпрэсіямі, звальненнямі і штрафамі.

Фонд аказвае падтрымку свабодным спартсменам, якія былі звольнены з месца працы, выключаны з нацыянальных зборных або падвергліся іншым рэпрэсіям за грамадзянскую пазіцыю пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня. Старшынёй з'яўляецца двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года па плаванні — Аляксандра Герасіменя.

Якія віды дапамогі аказвае фонд:

  • фінансавая дапамога
  • юрыдычная
  • зварот у міжнародныя інстанцыі з просьбай аб абароне канкрэтнага чалавека
  • арганізацыя працэсу спартыўнай падрыхтоўкі на базе замежных комплексаў і з прыцягненнем замежнай інфраструктуры

Мы часта чулі фразу аб тым, што спорт – гэта не месца для палітыкі. Дык вось, у наш час, спорт – гэта асобная палітычная арэна, на якой адбываюцца асаблівыя падзеі, якія ўплываюць на жыццё ўсёй Беларусі. Нашы спартоўцы не раз паказалі сябе, з годнасцю прымаючы перамогі і паразы. Вы абаранялі гонар краіны, надышоў час краіне абараніць вас.

:
€ 4 225
Збор завершаны. Сабрана: € 4 225