Сёння нашыя беларускія добраахвотнікі ў складзе атрада «Пагоня» рызыкуюць сваімі жыццямі, змагаючыся за свабоду Украіны і Беларусі. Яны, як і раней, маюць патрэбу ў нашай дапамозе, каб працягваць сваю важную місію.
Мы заклікаем вас падтрымаць нашу дабрачынную кампанію. Нам трэба сабраць 10 000 еўра для набыцця спецыяльнага абсталявання і навучання новай групы байцоў. З гэтым абсталяваннем яны наблізяць дзень заканчэння вайны і кровапраліцця.
Кожны, хто зробіць ахвяраванне, аўтаматычна стане ўдзельнікам розыгрышу і атрымае шанец стаць уладальнікам унікальнага сцяга з асабістымі аўтографамі і подпісамі байцоў «Пагоні»
УМОВЫ РОЗЫГРЫШУ
*Для ўдзелу ў розыгрышы захавайце нумар квітанцыі, якая прыйдзе да вас на пошту пасля ахвяравання.
Мы разыграем сцяг у прамым эфіры ў нашым Instagram сярод усіх, хто зробіць ахвяраванне. Розыгрыш пройдзе на наступны дзень пасля дня паспяховага (100% сродкаў сабрана) сканэння збору ў 8 PM (EET). Падпішыцеся на Instagram, каб не прапусціць дату розыгрышу!
ВАЖНА: Розыгрыш бяспечны, ўсе дадзеныя аб ахяраваннях ананімаваныя. Мы назавем толькі нумар квітанцыі пераможцы, які вядомы толькі яму/ёй. Пасля гэтага пераможцу/пераможцы трэба будзе звязацца з намі любым зручным і бяспечным спосабам.
Не заставайцеся ў баку, далучайцеся да гэтай важнай кампаніі.
Разам пераможам!