Стварэнне short-фільмаў пра беларускую рэвалюцыю «REVOLUTION»

  • Гісторыя

Арт-праект “REVOLUTION” – 12 short-фільмаў у падтрымку Беларускай Рэвалюцыі. Праект ствараюць прадстаўнікі культуры Беларусі. Гэта культурны маніфест супраць гвалту, цэнзуры творчасці і ўтойвання праўды.

Мы рэалізуем праект, таму што гэта сумленны і легальны спосаб барацьбы супраць дыктатуры і несправядлівасці. Аўтары падкрэсліваюць: «Мы — не палітыкі, а мастакі, і мы маем права выказваць свае пачуцці праз творчасць».

У рамках праекта будуць тэматычныя мерапрыемствы, выставы і паказы фільмаў на розных міжнародных фестывалях.

Праект рэалізуецца рэпрэсаванымі рэжысёрам Дашай Брыян і прадзюсерам Марыяй Крук у партнёрстве з Беларускім Маладзевым Хабам.
Марыя Крук — прадзюсер рэкламы, кіно і арт-праектаў. прадзюсарам і дырэктарам у топ-5 прадакшн-студый Беларусі «PLAY». Працавала з еўрапейскімі кампаніямі ў стварэнні рэкламных ролікаў, крэатыўных канцэпцый, а таксама з'яўляецца бідынг-прадзюсарам і трытмент райтэрам у міжнародных рэжысёраў.

Даша Брыян — рэжысёр і мастак. Стварае відэа-калажы і кароткаметражныя фільмы, піша крэатыўныя канцэпцыі і сцэнары. Анлайн-выкладчык у дзіцячай школе тэатральнага мастацтва і рэжысёр-пастаноўшчык тэатральных праектаў.

Мэты праекту: працягваць асвятляць падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі. Натхняць і аб'ядноўваць людзей, якія працягваюць змаганне за свабоду і сумленныя выбары.

Задачы, з якімі дапамагае змагацца праект, і мэты, якія будуць дасягнуты:

1/ Стварэнне 12 матывуючых фільмаў, штомесяц якія выходзяць 23 чысла ў 23.34.

2/ Згуртаваньне беларускай творчай супольнасьці ў Польшчы. Над кожным праектам працуе ўнікальная каманда рэпрэсаваных беларусаў у Польшчы і ўнутры Беларусі, а таксама група падтрымкі з іншых краін.

3/ Укараненне новага фармату кіно ў сусветным мастацтве — эксперыментальнае кіно, якое працуе на эмоцыях. Яго неад'емнай часткай стане арт-стылістыка і элементы перфомансу. У назве фільмаў будуць зашыфраваныя даты, якія назаўжды ўвайшлі ў гісторыю беларускіх пратэстаў.

4/ Кожны фільм будзе прысвечаны пэўнай праблеме беларускага грамадства пасля выбараў 2020 года і таму, што ёй папярэднічала. Мы ўзнімем тэмы, якія традыцыйна замоўчваюцца ў беларускім грамадстве, а за апошні час сталі штодзённасцю. Такім чынам, мы звернем увагу беларусаў на гэтыя праблемы, каб кожны сваімі намаганнямі пераадольваў іх.

5/ Падтрымка сусветнага парадку дня Беларусі. Гэтаму будуць садзейнічаць штомесячныя афлайн прэм'еры новых фільмаў, паказы ў кінатэатрах, удзел у кінафестывалях і прэс-канферэнцыях, арганізацыя мастацкіх выставак і стварэнне іншых культурных мерапрыемстваў.

Прамежкавыя поспехі праекта:

23 кастрычніка 2021 года выйшаў 1 фільм «0908», https://www.youtube.com/watch?v=-fiZICuaXS8
Прэм'ера другога фільма «1406» будзе 23 лістапада 2021 года.
Эфір «ЕВАлюцыя» у Радыё Wnet

Якая сума неабходна?

5500€ – кошт найбліжэйшых 5 фільмаў, якія мы зараз актыўна рыхтуем.
1000 еўра – кошт 1 праекта:

200 еўра — камера, оптыкі і камутацыя;
200 еўра — арэнда святла і камутацыя;
150 еўра — рэжысёр мантажу (мантаж, колеракарэкцыя, звядзенне, мастэрынг);
100 еўра — гукарэжысёр;
150 еўра — тых. выдаткі на здымку (купля рэквізіту, дэкор на здымкі, ежа і вада групе на здымку);
50 еўра – сg-графіка, клінап, афішы, лога і іншы графічны дызайн
50 еўра — digital-прасоўванне праекта;
50 еўра — тых. выдаткі на прэм'еру праекта (афармленне памяшкання, тэх. камутацыя, святло і тэх. абсталяванне);
50 еўра — непрадбачаныя выдаткі на рэалізацыю кожнага праекта.

:
€ 0
Збор завершаны. Сабрана: € 0