Падтрымай “Паспалiтае Рушэньне”

  • Гісторыя

“Паспалiтае Рушэньне” гэта незалежная арганізацыя, куды ўваходзяць беларускія добраахвотнікі, а таксама замежныя прадстаўнікі, якія імкнуцца да вызвалення Беларусі і Украіны ад акупацыі Расеяй і рэжымам Лукашэнкі, ўсталявання дэмакратыі, вяртання закону, захавання незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, нацыянальнага і культурнага адраджэння. “Паспалiтае Рушэньне” аб'яднанае мэтай пакласці канец 30-гадовай дыктатуры Лукашэнкі і пазбавіць Беларусь ад акупацыі «расейскага свету».

Нашае “Паспалiтае Рушэньне” налічвае ўжо больш за дзвесце чалавек і нашая колькасьць цэды час павялічваецца. Мы нястомна трэніруемся і праходзім пачатковую ваенную падрыхтоўку ў Польшчы, Літве і іншых дружалюбных краінах. Пасля паспяховага праходжання падрыхтоўкі больш за 20% нашых удзельнікаў уступілі ў шэрагі ВСУ. Чым лепш мы цяпер падрыхтуемся, тым менш страт панясём у баявых дзеяннях.

Мы імкнемся працягваць актыўную падрыхтоўку, планаванне трэніровак і набор новых удзельнікаў. Нам патрэбна ваша падтрымка, каб дасягнуць гэтых мэт!

Кожны добраахвотнік, які далучаецца да нас, забяспечваецца ўсім неабходным для максімальнай адаптацыі і паспяховага праходжання ўсіх этапаў трэніровак. Акрамя таго, нашы байцы павінны быць цалкам гатовы да адпраўкі на вайну ў максімальнай экіпіроўцы. Менавіта таму мы аб'яўляем кампанію па зборы 20 500 еўра на закупку ваеннай формы, неабходнай тэхнікі для абароны і трэніровак.

Якая сума неабходна і што мы зможам за яе купіць?

20,500 € — 100 камплектаў па 205 еўра камплект, які ўключае UBAC, кіцелі, штаны з устаўкамі, пальчаткі, Smock куртка з каптурам, заплечнік і іншае.

Сабрана:
€ 11 771 з 20 500