Рэжым панічна баіцца забастовак. Гэта стала зразумела, калі працоўныя выйшлі ў жніўні і кастрычніку 2020 года. Узгадайце бледны выгляд Лукашэнкі, калі працоўныя МЗКЦ крычалі яму — «Ідзі!». І няхай забастоўкі не перараслі ў агульнанацыянальную, але падмурак быў закладзены. У красавіку гэтага года актывісты аб'яднанага страйкаму Азота, Нафтана, БМЗ, а таксама актывісты іншых заводаў пры падтрымцы беларускай дыяспары Бостана запусцілі рух «Рабочы рух», для аб'яднання ўсіх працоўных Беларусі з мэтай абароны сваіх грамадзянскіх і працоўных правоў. У тым ліку праз агульнанацыянальную стачку.
Гэта не давала спакою нелегітымнаму. Усведамляючы ўсю сілу і ступень салідарнасці працоўных, а таксама, што паўнавартасны прыпынак заводаў — адзіны мірны спосаб, які спыніць гвалт і прымусіць яго пайсці на перамовы, Лукашэнка, як у сталінскія часы, аддаў загад чэкістам зладзіць паказальную справу «Працоўнага руху». На дадзены момант вядома пра яго 13 фігурантаў і, хутчэй за ўсё, іх колькасць будзе расці:
Ганна Аблаб
Уладзімір Жураўка
Аляксандр Гашнікаў
Андрэй Пагерыла
Сяргей Шэлест
Аляксандр Капшуль
Ігар Мінц
Сяргей Дзюба
Дзмітрый Елісееў
Валянцін Цярэневіч
Святлана Зыль
Максім Саковіч
Наталля Белабехава
‚Усе яны прызнаныя палітвязнямі. У многіх з іх на ўтрыманні засталіся непаўналетнія дзеці. Спрабуючы ўцячы ад пераследу спецслужбаў, былы юрысконсульт ААТ «Нафтан» Аляксандр Капшуль на поўным ходзе выскачыў з цягніка, зламаў нагу, але пасля быў выкрадзены КДБ Беларусі на расійска-ўкраінскім пагранпераходзе Троебортнае і таемна дастаўлены ў Мінск. Усе гэтыя людзі — патрыёты сваёй краіны, якія не пабаяліся змагацца з беззаконнем і гвалтам выключна мірным спосабам. Цяпер іх абвінавачваюць у дзяржздрадзе, спробе захопу ўлады і стварэнні экстрэмісцкай арганізацыі па арт. 356, 357 і 361. Ім пагражае да 15 гадоў турмы. Яны і іх сем'і маюць патрэбу ў вашай падтрымцы. Мы шчыра верым у вас і ў беларускую салідарнасць.
Мы таксама верым, што стачку быць!
Якая сума неабходна?
13000€ – Усе сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку сем'яў палітвязняў, па 1000€ на кожнага фігуранта: перадачы, дарожныя выдаткі, атаварка ў месцах зняволення, аплата адвакаты, утрыманне дзяцей і шмат іншага.