Збор сродкаў прызначаны для аказання бясплатнай псіхалагічнай дапамогі, а менавіта — групавой і асабістай тэрапіі для пацярпелых ад ваенных дзеянняў ва Украіне.
Наша мэта — падтрымаць тых многіх, каму цяпер патрэбна прафесійная псіхалагічная дапамога.
Аказанне псіхалагічнай дапамогі пацярпелым як мага раней пасля траўмуючых падзей вельмі важнае, паколькі наступствы псіхалагічных траўмаў з часам пагаршаюцца і пераходзяць у хранічную стадыю з наступствамі для здароўя і псіхікі.
На сённяшні дзень агульная колькасць запытаў на аказанне псіхалагічнай дапамогі складае больш за 50 чалавек на тыдзень. Сярэдняя сума для аказання псіхалагічнай падтрымкі аднаму чалавеку — ад 160 € у месяц. Вы можаце падтрымаць нашую ініцыятыву, якая аказвае прафесійную псіхалагічную падтрымку пацярпелым ад ваенных дзеянняў у Украіне, ахвяраваўшы сродкі для дапамогі 10 пацярпелым.
Якая сума неабходна?
4200 € — мінімальная сума, неабходная для закрыцця патрэбаў на некалькі месяцаў для аказання прафесійнай псіхалагічнай дапамогі 10 пацярпелым.