Дапамога ініцыятыве «Псіхалагічная падтрымка – Украіна»

  • Гісторыя

1 сакавіка, ў межах валанцёрства, мы запусцілі тэлеграм-бот https://t.me/mental_help_ua_bot, дзе кожны жадаючы можа атрымаць псіхалагічную дапамогу пасля перажытых траўматычных падзей. Усяго ў боце працуюць 15 псіхолагаў: як украінскіх, так і беларускіх. За час існавання бота, колькасць жадаючых атрымаць падтрымку дасягнула 1400 чалавек. У агульнай суме мы атрымалі больш за 500 паведамленняў з просьбай аб дапамозе: нам пісалі людзі пад абстрэламі; людзі, якія страцілі дом; мамы, якія не могуць супакоіць сваіх дзяцей пасля вымушанай эміграцыі і ўбачаных жахаў; дзяўчаты-вайскоўцы, якія стаялі на варце і проста баяліся за сваё жыццё; маладыя хлопцы, якія пайшлі служыць у войска і плакалі таму, што больш ніколі не змогуць убачыць сваіх блізкіх…

Цяпер мы хочам запусціць індывідуальную і групавую тэрапію, каб якасна дапамагчы яшчэ большай колькасці людзей. Грошы патрэбныя для таго, каб аплаціць працу псіхолагам. У боце працуюць спецыялісты розных мадальнасцяў: гештальт, кагнітыўна-паводніцкія тэрапеўты, крызісныя псіхолагі і інш.

Нашая задача — аказаць экстраную псіхалагічную дапамогу тым, хто мае патрэбу для зніжэння рызык фармавання посттраўматычнага растройства і падтрымкі ў перажыванні траўматычнага досведу. Асноўныя запыты: страх, паніка, фобіі, панічныя атакі, сімптомы дысацыятыўнага растройства, прыкметы фармавання посттраўматычнага растройства.

Якая сума неабходна?

5150 € — дзве групавыя тэрапіі для 6 чалавек (10 сустрэч); 7 індывідуальных тэрапій (10 сустрэч).

:
€ 39
Збор завершаны. Сабрана: € 39