Дазвольце прадставіцца. Мы — Ганна Федаронак і Алеся Буневіч — сузаснавальніцы дабрачыннага фонду «Прытуляй мяне». Наш фонд у сваёй дзейнасці падтрымлівае беларусаў, пацярпелых ад рэжыму, і людзей, што апынуліся ў вымушанай эміграцыі у Варшаве. Фінансаванне за гэтыя гады давалася нам складана, але мы не апускаем рукі і ў каторы раз шукаем падтрымкі для нашага шэлтара.
Наш асноўны напрамак — гэта шэлтар «Зацішша» у Варшаве, які працуе яшчэ з красавіка 2022 года. Тут мы «прытуляем» новых эмігрантаў, дапамагаем ім адаптавацца ў новай рэчаіснасці.
Першапачаткова шэлтар ствараўся, каб аказваць бясплатную дапамогу і падтрымку людзям, якія прыбылі з Украіны — як беларусам, так і ўкраінцам — на пачатку вайны. За гэты час наш шэлтар дапамог ужо больш за 400 людзям адчуць апору пад нагамі, аднавіць упэўненасць у сабе і зрабіць першыя крокі ў новым жыцці пасля вымушанага ад’езду па прычыне вайны.
Сёння наша галоўная мэта — стварэнне бяспечнай, цёплай і падтрымліваючай прасторы для беларускіх палітвязняў і іх сем’яў.
Мы бясплатна:
• прадастаўляем часовае жытло
• забяспечваем прадуктамі харчавання
• аказваем інфармацыйную падтрымку
• садзейнічаем у пошуку працы і адаптацыі
Мы побач, каб чалавек не заставаўся сам-насам са страхамі і цяжкасцямі, а адчуваў клопат, павагу і чалавечую цеплыню. У будучыні фонд плануе развівацца і запускаць новыя праекты дапамогі пацярпелым беларусам, бо мы верым: падтрымка і салідарнасць здольныя мяняць лёсы! Вы можаце назіраць за нашай дзейнасцю у нашых сацсетках — Facebook і Instagram.
Зараз мы сутыкнуліся з такімі праблемамі, як:
Набыццё 10 ложкаў, 10 сталоў, 6 камодаў для адзення, дадатковых крэслаў для запрошаных гасцей падчас мерапрыемстваў. Толькі за мінулы год праз Шэлтар прайшло каля 100 чалавек. Працяглы час і вялікая колькасць жыхароў моцна уплываюць на стан мэблі.
Набыццё і ўсталяванне садовая мэблі на падворку. Так, садовая мэбля цалкам сапсаваная і не прыдатная да карыстання.
Камплектаванне хатняй аптэчкі лекамі першай неабходнасці, танометрамі, тэрмометрамі.
Пакрыццё транспартных выдаткаў на дастаўку прадуктаў, гуманітарнай дапамогі, пераездаў. Апошнім часам вялікая колькасць неабыякавых беларусаў аказваюць дапамогу з рэчамі, прадуктамі харчавання, бялізнай і іншым, што патрабуе бесперапыннага карыстання прыватным аўто і выдаткаў на паліва
Фінансавая падушка бяспекі на 1 месяц на выпадак поўнага спынення фінансавання: аплата арэнды дома і камунальных паслуг. У нас былі выпадкі спынення фінансавання, і мы б хацелі мець нейкі запас, каб не спыніць дзейнасць шэлтара ні на дзень
Сума збору
€8300
€3800 – набыццё мэблі, у тым ліку садовай
€400 – набыццё лекаў, танометраў, тэрмометраў
€500 – выдаткі на паліва
€3600 – фінансавая падушка (аплата арэнды і камунальных паслуг на 1 месяц)
