Дапамога актывістам праекту «Кааліцыя пратэсных двароў (КПД)

  • Гісторыя

Мы не раз сутыкаліся з сітуацыяй, калі нашыя актывісты апыналіся пад пільнай увагай карных органаў. І хаця яшчэ ніводны ўдзельнік ККД не быў раскрыты непасрэдна праз ўдзел у ККД, часам актывістаў арыштоўваюць за ўдзел у мітынгах і іншых актыўнасцях у мінулым. Калі ёсць пагроза арышту, вельмі важна дзейнічаць аператыўна і мець запас фінансаў для захавання свабоды. Часцей за ўсё карнікі шукаюць па адрасах прапіскі і ў сваякоў, адсочваюць нумар тэлефона і плацяжы картай. Замена тэлефона, сім-карты і месцы пражывання істотна змяншае верагоднасць арышту. Сродкі збору не будуць выкарыстоўвацца на рэлакацыю актывістаў за межы Беларусі.

У залежнасці ад сумы збору, мы рэалізуем некалькі этапаў праекту:

  • Да 400 еўра — аплата сервераў Магістралі для бяспечнай камунікацыі з актывістамі.
  • Да 5950 еўра — дадаткова набываем ананімныя тэлефоны і сім карты, ствараем рэзервовы фонд для выдаткаў на транспарт, харчаванне і медыкаменты; арганізуем сховішчы для актывістаў. Распаўсюджваем інфармацыю аб сховішчах па Магістралі, г.зн. пашыраем колькасць актывістаў у Беларусі, хто будзе ведаць пра магчымасць хутка «знікнуць» у Беларусі.

Да 9550 еўра — дадаткова, мы:

  • Правядзем з новымі суполкамі і асобнымі актывістамі (агулам каля 200 чалавек) серыю анлайн-сустрэч, на якіх сегментуем суполкі па тыпах актыўнасцяў (акцыі наўпроставага дзеяння на зямлі, анлайн-акцыі, праца над развіццём КПД ці сваёй суполкі ды інш.);
  • Індывідуальна пракансультуем актывістаў па пытаннях бяспекі з улікам тыпу іх актыўнасці;
  • Прапануем актывістам удзел у новых праектах з улікам захадаў бяспекі, створым базу «працоўных рук»;
  • Распрацуем новы праект КПД і пачнем над ім працу сумесна з партнёрамі. Тэма: «Расследаванне дзейнасці хаўруснікаў рэжыму Лукашэнкі».


Пасля рэалізацыі 3-га этапа праекту і публікацыі яго вынікаў, КПД плануе працягваць тэму расследавання злачынстваў рэжыму і будзе працягваць апублічваць асабістыя дадзеныя карнікаў і іншых дзяржаўных злачынцаў.

ККД да нядаўняга часу была непублічнай, ніжэй можна прачытаць кароткую інфармацыю аб нашай працы:
«Кааліцыя пратэсных двароў (КПД) створана лакальнымі суполкамі ў 2021 годзе на хвалі самаарганізацыі грамадзянскіх актывістаў падчас пратэстаў 2020-21 гг. у Беларусі з мэтай аб'яднання намаганняў па абароне суверэнітэту, дэмакратызацыі і нармалізацыі грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі».

Актыўнасці КПД накіраваныя на супольнасці (суполкі) і адзіночных актывістаў, каб даць ім магчымасць бяспечна і эфектыўна самаарганізоўвацца; сумесна ставіць мэты і дасягаць іх; развіваць свой патэнцыял і гарызантальныя сувязі. Для гэтага выкарыстоўваюцца людзі, веды і рэсурсы як удзельнікаў КПД, так і партнёраў (Магістраль, BYSOL, Супраціў, Кіберпартызаны і шэраг іншых непублічных партнёраў). Адной з мэтаў КПД з'яўляецца ўдзел у фармаванні пераходнага ўрада і развіццё мясцовага самакіравання ў Новай Беларусі.

Асноўныя завершаныя праекты КПД — гэта «20 сутак» і «102», сумесныя з Кіберпатызанамі расследавання дзейнасці памагатых рэжыму Лукашэнкі, праведзеныя ў бяспечным анлайн-асяроддзі ўдзельнікамі КПД з Беларусі і апублікаваныя на blackmap.org.

Нашы галоўныя праекты для каардынацыі актывістаў унутры Беларусі — гэта «Магістраль» і «Рой». Магістраль – сістэма сувязі паміж закрытымі чатамі, пабудаваная па-над месэнджэрам Telegram. Яна дазваляе групам актывістаў Беларусі бяспечна абменьвацца паміж сабой паведамленнямі і дзяліцца актуальнай для пратэсту інфармацыяй. «Рой» — гэта пабудова і развіццё сеткі аўтаномных пратэсных ячэек на месцах. Абодва праекты прасоўваюць інфармацыйны парадак дня КПД, прыцягваюць новых удзельнікаў і збіраюць ад актывістаў зваротную сувязь на дзейнасць КПД і аб сітуацыі «на зямлі».

Якая сума неабходна?

9950 € — серверы для «Магістрал»і; ананімныя сім-карты; «чыстыя» смартфоны; транспарт па РБ да сховішча; харчаванне, медыкаменты; выдаткі на арганізацыю лагістыкі; аплата прац па праекце.

:
€ 453
Збор завершаны. Сабрана: € 453