«Ідзі на мой голас» – інфалінія экстранай дапамогі беларускім уцекачам ад «Partyzanka»

  • Гісторыя

«Partyzanka» – гэта валанцёрская ініцыятыва, пра якую чуў кожны беларускі бежанец у Польшчы, які сутыкнуўся з праектамі дапамогі, арганізаванымі нашай супольнасцю. Па дадзеных спасылках можна прачытаць падрабязней аб працы ініцыятывы:

спасылка 1, спасылка 2, спасылка 3, спасылка 4, спасылка 5.

Бываюць моманты асаблівай роспачы, калі, каб спыніць унутраны маналог, трэба ісці на нечы ўпэўнены голас. Хтосьці мусіць быць моцным для таго, каб накіраваць бежанцаў у правільнае рэчышча. Таму валанцёры не плачуць, а збіраюць у кулак свае эмоцыі і з дня ў дзень дапамагаюць кожнаму, хто аказаўся ў складанай сітуацыі.

Гісторыя валанцёрскай ініцыятывы Partyzanka — гэта гісторыя беларускай салідарнасці.  Ужо два гады мы дапамагаем уцекачам у крызісных сітуацыях. Цэнтральным праектам у інфраструктуры нашага аб'яднання з'яўляецца інфалінія «Ідзі на мой голас».  Гэты праект не толькі ахоплівае вялізную колькасць бежанцаў і пытанняў, у якіх мы можам аказаць кансультатыўную і дзейную дапамогу, але і каардынуе намаганні валанцёраў па ўсёй Польшчы.

На жаль, з верасня наша ініцыятыва больш не мае сталых спонсараў, у той час як хваля зваротаў стала расце, а работа інфалініі патрабуе сталых расходаў.  Partyzanka 24 гадзіны 7 дзён у тыдзень павінна паспець усё: мы аказваем дапамогу на працягу ўсяго працэсу пераезду з моманту рашэння эвакуявацца, да інтэграцыі ў новых моўных, эканамічных і культурных рэаліях. Мы даем усю інфармацыю аб дзяржаўнай падтрымцы ў краіне і аб неабходных дакументах, і, калі неабходна, даем бяспечны прытулак на некалькі дзён у Польшчы.

«Жыць адным днём» — фраза, якую мы часта гаворым бежанцам. Цяпер адным днём павінны жыць мы, дапамагаючы ўсім тым, каму мы яшчэ можам дапамогу.  У гэтай фразе хаваецца значэнне таго, што ты больш ня можаш будаваць пляны.  Гэта значыць, што з'яўляецца здольнасць зладзіцца з чым заўгодна пасля таго, як ты ўсведамляеш, што гэты адзін дзень будзе перажыты, якім бы складаным ён не быў.

Плыня бежанцаў працягваецца і мы вельмі хочам працягваць аказваць ім падтрымку. Дзякуючы двухгадоваму досведу, рэпутацыі, якой мы шануем і, вядома, велізарнай колькасці аказанай дапамогі, Partyzanka заслужыла давер паважаных арганізацый, публічных персон і дзяржаўных службоўцаў у Польшчы і па ўсім свеце. Нам бы таксама хацелася звярнуцца за падтрымкай да вас для таго, каб працягнуць рэалізоўваць ініцыятывы і дапамагаць кожнаму, хто жыве ў нястачы.

Якая сума неабходна?

10000€ – інструменты, неабходныя для працягу працы інфалініі (праграмнае забеспячэнне для колл-цэнтра; віртуальная АТС; шматканальны нумар; воблачнае сховішча; сэрвіс маўленчай аналітыкі; доступ па падпісцы да баз дадзеных, неабходным для аказання дапамогі і верыфікацыі пашукоўцаў); дапамога тым, хто звярнуўся ў неадкладных патрэбах; сітуацыйная аплата кансультацый вузкіх спецыялістаў; друк прома паліграфіі; смс-рассыланне: накладныя выдаткі.

Сабрана:
€ 13 968 з 20 000