Улады Беларусі не стамляюцца трансляваць, што яны не ваююць з жанчынамі, аднак на дадзены момант каля 200 беларускіх жанчын знаходзяцца ў турме па палітычных матывах. Жанчыны праходзяць праз прыніжэнні, цяжкія ўмовы ўтрыманьня, пагрозу дзецьмі. За сваю грамадзянскую пазіцыю ў Беларусі сядзяць рэальныя тэрміны і губляюць здароўе — як фізічнае, так і псіхалагічнае.
Ініцыятыва «Палітвязынка» – гэта мастацкі праект, прысвечаны палізняволеным беларускам. Мы расказваем гісторыі, дзелімся навінамі і партрэтамі жанчын, якія зараз адбываюць пакаранне ў турме за сваю сілу і грамадзянскую пазіцыю.
Навошта гэта робіцца? Каб зрабіць бачнымі нашых жанчын у рэпрэсіўным апараце самаабвешчаных уладаў Беларусі. Цяпер на праект падпісана больш за тысячу падпісчыкаў. Нашай камандай ужо апублікавана 75 гісторый беларускіх жанчын, якія знаходзяцца ў турме за грамадзянскую пазіцыю. Азнаёміцца з дзейнасцю нашай ініцыятывы можна па спасылцы.
На гэты момант праект працуе на валанцёрскіх умовах. Мы вельмі хочам развіваць нашу ініцыятыву і распаўсюджваць інфармацыю аб ім, аднак для гэтага мы маем патрэбу ў падтрымцы. У нашых бліжэйшых планах — арганізаваць выставу праекта і выдаць кнігу. Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто дапаможа нам расказваць больш пра палітвязняў беларускіх.
Якая сума неабходна?
2060 € — Падтрымка праекта.