Група палітэмігрантаў з Беларусі, якія цяпер пражываюць у Варшаве, ствараюць фонд, які забяспечыць стварэнне сеткі рэабілітацыйных цэнтраў для палітэмігрантаў, плыню якіх мы чакаем як з Беларусі, РФ, так і з іншых краін, а таксама — для валанцёраў, якім патрэбны адпачынак. , псіха-фізічная рэабілітацыя, медыцынская, юрыдычная і іншая дапамога.
У дадзены момант, некаторымі відамі дапамогі займаецца польскі фонд «Ацаленне», «Мірны дом», некалькі шэлтараў і некаторыя іншыя ўстановы. У адрозненне ад гэтых арганізацый, якім увесь час патрэбен прыток сродкаў з грантаў і ахвяраванняў, наш фонд асноўныя сродкі мае намер зарабляць (фонд з вядзеннем камерцыйнай дзейнасці, прыбытак ад якой ідзе на патрэбы фонду). Тым больш, ні «Мірны дом», ні шэлтары — не могуць забяспечыць пражыванне ўсім, хто мае патрэбу. І былыя палітвязні, іншыя палітэмігранты трапляюць у вельмі цяжкія жыццёвыя сітуацыі, калі ім ледзь удаецца выратаваць сваё жыццё, альбо збегчы ад рэпрэсій.
Наш фонд мае намер аказваць комплексную дапамогу ва ўсіх кірунках жыццядзейнасці. Пры гэтым, мы маем намер ствараць працоўныя месцы для палітэмігрантаў, а таксама — аказваць неабходную дапамогу грамадзянам старэйшага ўзросту, інвалідам і жанчынам, якія маюць малалетніх дзяцей, вымушаным па палітычных, рэлігійных і іншых матывах (акрамя эканамічных) пакінуць сваю Радзіму.
Паколькі наша каманда складаецца з палітэмігрантаў, мы не маем неабходнай сумы сродкаў на афармленне і арэнду памяшкання на працягу трох месяцаў, якія нам патрэбны для пачатку працы. Мы звяртаемся да ўсіх, хто разумее неабходнасць сеткі падобных рэабілітацыйных цэнтраў для такой уразлівай катэгорыі грамадзян, як палітэмігранты, якім часта даводзіцца ратавацца з адным пашпартам у кішэні (а часам і без пашпарта), не маючы сродкаў на існаванне. Мы ўжо напісалі Статут фонду і правялі шэраг перамоваў з юрыстамі Польшчы. Створаныя дзве каманды, якія маюць намер актыўна працаваць у фондзе. Ёсць папярэдняя вусная дамова з бухгалтарам, беларускай, якая працуе ў польскай фірме.
Цяпер, нам вельмі патрэбны сродкі для пачатку працы. Мы ўдзячныя ўсім, хто адгукнецца нават малымі сумамі, бо, рэкі пачынаюцца з вузкіх ручаёў, а потым — утвараюць азёры, і нават — бязмежныя моры. Нам бы хацелася, каб і наша дапамога была таксама бязмежная. Мы на сабе адчулі ўсе нягоды першага года выжывання. І мы б хацелі, каб тыя адважныя грамадзяне, якія змаглі паўстаць супраць дыктатур — захавалі сябе, аднавіліся, набраліся веды і досведу, і працягнулі барацьбу за вызваленне сваёй Радзімы. Мы хочам, каб актыўныя грамадзяне, і тыя, хто мае патрэбу ў прытулку, ведалі, што ў іх заўсёды ёсць дом, у якім іх прымуць, як родных, дапамогуць ва ўсім і заўсёды!
Загадзя дзякуем усім, хто адгукнуўся! Мір вашаму дому!
Якая сума неабходна?
5000 € — Аплата паслуг спецыялістаў; вырашэнне юрыдычных пытанняў; арэнда памяшкання.