Ініцыятыва Naprymok.org стварае і падтрымлівае платформу па прадастаўленні актуальнай інфармацыі бежанцам з Украіны па ўсіх асноўных пытаннях: сітуацыя на мяжы, эвакуацыйны транспарт, абмежаванні на ўезд у краіны, падтрымка ўразлівых груп (людзі элегантнага ўзросту, ЛГБТК + персоны, людзі з дзецьмі, жанчыны).
Наша каманда — больш за 150 валанцёраў з некалькіх краін свету, якія ўвесь час займаюцца пошукам, верыфікацыяй, рэдактурай і абнаўленнем інфармацыі на рэсурсе, які кожны дзень наведвае больш за 35 тысяч чалавек.
На дадзены момант мы развіваем платформу і робім яе даступнай для людзей з інваліднасцю, паляпшаем інтэрфейс і дадаем новыя катэгорыі інфармацыі. Для гэтага мы праводзім кансультацыі з экспертамі з сумежных сфер і наймаем распрацоўшчыкаў, якія змаглі б унесці змены.
Мы таксама вельмі хочам падтрымаць нашых валанцёраў, якія кожны дзень дапамагаюць бежанцам, прадаставіўшы магчымасць звярнуцца да псіхолагаў за кансультацыяй, сустрэцца на невялікія рэтрыты для аднаўлення рэсурсаў.
Якая сума неабходна?
5000 € – наём пастаяннага складу работнікаў сайта, які маглі б займацца мэнэджмэнтам па напрамках; кансультацыі з экспертамі_камі для паляпшэння функцыяналу платформы; аплата хостынгу, інструментаў неабходных для працы; — падтрымка валанцёраў.