Сіэтл і Вялікабрытанія дапамагаюць Нафтану

  • Гісторыя

Беларускія дыяспары Сіэтла (ЗША) і Вялікабрытаніі каардынуюць праект дапамогі супрацоўнікам ААТ «Нафтан», якія вырашылі далучыцца да агульнанацыянальнай стачкі.

«Нафтан» — гэта флагман нафтахімічнай прамысловасці Беларусі і адзін з ключавых пастаўшчыкоў замежнай валюты ў краіну. Ён жа з'яўляецца ключавым звяном у шэрых схемах, якія фінансуюць набліжаных да ўлады карупцыянераў. Таму стачка на заводзе здольна аказаць значны эканамічны націск на ўладу.

З-за гратэскавага беззаконня, якое працягваецца, у інфармацыйным полі Беларусі стачкі аказаліся засунутымі на задні план. Таму беларусы Сіэтла і Аб'яднанага Каралеўства вырашылі кропкава дапамагчы страйкавым руху на «Нафтане» ў распаўсюджванні інфармацыі і прыцягненню ўвагі шырокай грамадскасці да праблем працоўных.

Па словах саміх працоўных, наша падтрымка ўмацоўвае іх упэўненасць у правільнасці выбару і падтрымлівае маральны дух стачкі.

Далучайцеся і вы!

Збор «Беларусы Сіэтла і Вялікабрытаніі для Нафтана» ажыццяўляецца праз Беларускі Фонд Салідарнасці, арганізаваны Фондам па правах чалавека (Human Rights Foundation). HRF – гэта глабальны праваабарончы фонд, зарэгістраваны ў Нью-Ёрку. Ахвяраванні ў фонд могуць быць аднятыя з падаходнага падатку рэзідэнтамі ЗША. Таксама некаторыя працадаўцы падаюць праграму donation match.

:
€ 43 273
Збор завершаны. Сабрана: € 43 273