Ініцыятыва «Мова Дзеткам» ладзіць бясплатныя курсы беларускай мовы для дзяцей ад 6 год у Вільні. Нашая галоўная мэта – зрабіць так, каб дзеці за межамі Беларусі не забывалі беларускую мову і культуру.
Ад лета 2022 года курсы ладзяцца офлайн у прасторы «Razam». Да гэтага часу распрацоўваюцца розныя метадычныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца на занятках. Матэрыялы будуць распаўсюджвацца таксама сярод беларусак і беларусаў онлайн.
Захаванне беларускай мовы і культуры сярод дзяцей і падлеткаў — гэта захаванне беларусаў як нацыі ў любой кропцы свету.
Якая сума неабходна?
1700 € — распрацоўка метадычных матэрыялаў; аплата выкладчыцкай дзейнасці; раздрукоўка матэрыялаў; канцтавары; кава-паўзы.