«Мая Краіна Беларусь», «Усы Лукашенко» и «Элехтарат»

  • Гісторыя

Нашыя каналы робяць усё магчымае, каб скінуць тэрарыстычны рэжым, які захапіў Беларусь. Для гэтага мы ствараем карысны кантэнт і фармуем яго менавіта такім чынам, каб у беларусаў заставаліся сілы для супраціву. Не сакрэт, што СМІ сталі галоўнай зброяй у сучасных войнах. І чым больш якасны кантэнт, тым большая ў яго сіла.

Акрамя сеткі Telegram-каналаў, у нас ёсць і свой канал на Youtube. Мы пачалі працаваць над яго развіццем. Жадаем, каб якасць кантэнту на ім было годным перакладу на іншыя мовы. Канешне, канкурэнцыя там вельмі высокая. Аднак гэта тая ніша інфармацыйнай прасторы, якую нам трэба асвоіць для перамогі.

Ва ўсіх зараз ёсць цяжкасці. І таму мы звяртаемся толькі да тых, хто рэальна мае магчымасць дапамагчы нам у стварэнні відэаролікаў для нашага Youtube-канала «Вусы Лукашэнкі». Але просім мы не аб абстрактнай дапамозе, а аб дапамозе ў стварэнні канкрэтных ролікаў. Для гэтага нам неабходна €5000.

:
€ 2 112
Збор завершаны. Сабрана: € 2 112