Фонд медыцынскай салідарнасці

  • Гісторыя

Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі заснаваны для дапамогі беларускім медыкам пацярпелым ад рэпрэсій.

З самага пачатку пратэстаў медыкі былі на самым вастрыі барацьбы. Яны былі першыя, хто сутыкнуўся з жахлівымі траўмамі пратэстоўцаў, на свае вочы бачылі наступствы ўсяго таго жаху катаванняў і здзекаў з боку сілавікоў, стваралі валанцёрскія групы для дапамогі на маршах, дзяжурылі пад ізалятарамі і турмамі. Адкрыты ліст медыкаў супраць гвалту і за новыя выбары падпісала больш за 4.500 медыцынскіх работнікаў.

Паводле інфармацыі Фонду, рэпрэсіям падвергнуты больш за 200 лекараў і медыцынскіх сясцёр, больш за 50 студэнтаў. Некаторыя таксама сталі ахвярамі збіцця, многія аштрафаваны, асуджаныя на адміністрацыйныя арышты ад 3 да 45 сутак. Узбуджаны шэраг крымінальных спраў. Звальненні і пераслед медыкаў па палітычных матывах працягваюцца кожны дзень.

Ажыццяўляючы ахвяраванне ў Фонд Вы аказваеце дапамогу медыкам:

  • звольненым і рэпрэсаваным па палітычных матывах;
  • якія атрымалі штрафы і суткі адміністрацыйнага арышту;
  • на аказанне юрыдычнай дапамогі;
  • аплата адвакатаў па крымінальных пераследах;
  • падтрымка сем'яў арыштаваных і рэпрэсаваных;
  • выплата кампенсацый за адбыты адміністрацыйны арышт;
  • адлічаным студэнтам медуніверсітэтаў.
:
€ 30 455
Збор завершаны. Сабрана: € 30 455