Media Solidarity

  • Гісторыя

Свабодныя журналісты і медыя Беларусі маюць патрэбу ў нашай дапамозе. Беспрэцэдэнтная атака на незалежную беларускую прэсу, распачатая ў 2020 годзе, працягваецца. За кратамі па крымінальных абвінавачаннях знаходзіцца 32 журналістаў. Застаюцца заблакіраванымі дзясяткі інфармацыйных сайтаў. Новая рэдакцыя адміністрацыйнага кодэкса дазваляе «легальна» канфіскаваць у медыяў іх «прылады злачынства» — тэхніку і абсталяванне, на якія яны здымаюць і пішуць праўду пра падзеі ў нашай краіне.

У офісы выдаўцоў СМІ прыходзяць фінансавыя праверкі, а на іх уладальнікаў заводзяць крымінальныя справы. Рэкламадаўцы баяцца палітычных наступстваў і адклікаюць кантракты. Камісія па «інфабяспецы» пазбавіла акрэдытацый бліскучых беларускіх супрацоўнікаў замежных СМІ. Дом друку і кіёскі адмаўляюць у публікацыі і распаўсюджванні незалежных газет.

З 9 жніўня 2020 года па 1 лютага 2021 года журналістаў затрымлівалі больш за 500 разоў. Улады думаюць, што могуць задушыць свабоду слова, прыгразіўшы журналістам, забараніўшы стрымы ці паставіўшы СМІ ў невыносныя фінансавыя ўмовы. Але ім гэта не ўдасца.

У гэтых умовах #BY_Help і @Media Solidarity Belarus Campaign вырашылі не спыняць збор сродкаў на падтрымку незалежных журналістаў, ад працы якіх залежыць, ці даведаемся мы з вамі і свет пра тое, што адбываецца з Беларуссю тут і зараз.

На што пойдуць сабраныя сродкі: — Стыпендыі і дапаможнікі журналістам, якія падвергліся рэпрэсіям за працу ў незалежных медыя: штатным, фрылансерам, а таксама іншым медыяработнікам. — Аплату часовай рэлакацыі для тых, каму пагражаюць больш за ўсё. — Дапамога незалежным СМІ і рэдакцыям, журналісцкім арганізацыям, якія шукаюць новыя легальныя крыніцы даходу. — У выключных выпадках — кампенсацыя тэхнікі, дапамога ў атрыманні медыцынскай (у тым ліку псіхалагічнай) дапамогі і іншыя віды дапамогі.

:
€ 31 374
Збор завершаны. Сабрана: € 31 374