Падтрымка кампаніі LIfelineUK, якая займаецца дастаўкай сродкаў тактычнай медыцыны ва Украіну

  • Гісторыя

ПРАБЛЕМА

Штодня ад расейскіх снарадаў гінуць сотні ўкраінцаў, тысячы атрымліваюць раненні. Медыкі робяць усё, што ад іх залежыць, але ў іх часта не хапае сродкаў ратавання. У прыватнасці, не хапае сродкаў і рыштунку тактычнай медыцыны, такіх як тактычныя жгуты-турнікеты, аклюзійныя і гемастатычныя бінты і налепкі (для спынення крыві і гаення ран, атрыманых у выніку ваенных дзеянняў), супрацьапёкавыя гідрагелі, ручныя рэаніматары, вянозныя жгуты, заплечнікі і торбы. Тэрмінова патрабуецца ад 2000 да 5000 кожнага наймення.

НАШ ПЛАН

Мы запусцілі кампанію па зборы сродкаў, каб закупіць як мага больш найменняў з гэтага спісу і даставіць ва Украіну. У першую чаргу, мы хочам закупіць тактычныя жгуты-турнікеты і павязкі для ран (у залежнасці ад таго, што будзе ў наяўнасці, калі сродкі будуць сабраныя). Адзін турнікет каштуе каля 45 еўра, аклюзійная павязка — 25 еўра. Іх своечасовае ўжыванне можа не проста спыніць кроў, а выратаваць жыццё. Калі мы збярэм усю неабходную суму, мы зможам закупіць альбо 222 турнікеты, альбо 400 аклюзійных павязак. Мы на сувязі з украінскімі актывістамі і ўважліва сочым за абнаўленнем інфармацыі ад іх, каб дакладна набываць толькі якаснае абсталяванне. Мы таксама вядзем камунікацыю з патэнцыйнымі пастаўшчыкамі ў Брытаніі, дзе знаходзіцца большая частка нашай каманды, на прадмет коштаў і даступнасці тавару. Як толькі мы збяром дастатковую суму і закупім неабходныя сродкі, мы альбо даставім іх на ўласным аўтамабілі аднаго з удзельнікаў ініцыятывы, альбо знойдзем іншы спосаб дастаўкі ў супрацоўніцтве з нашымі кантактамі ў Брытаніі і Украіне.

НАША ГАРАНТЫЯ

Мы гарантуем, што ўся ахвяраваная сума будзе выдаткавана на закуп сродкаў тактычнай медыцыны і іх дастаўку ва Украіну. Мы дамо справаздачу аб выдатках, працэсе і канчатковым выніку.

ХТО МЫ ТАКІЯ

Мы — невялікая група людзей з розных краін, якія абураныя жахлівымі дзеяннямі Расеі ва Украіне і хочуць дапамагчы. Большасць з нас базуецца ва Украіне, адзін чалавек знаходзіцца ў Літве. У некаторых з нас ва Украіне знаходзяцца чальцы сям'і, сваякі, сябры і калегі. Наш сукупны прафесійны досвед уключае абарону і прасоўванне правоў чалавека, падтрымку незалежных СМІ, распрацоўку вэб-аплікацый, будаўнічы і інжынерны бізнэс, архітэктуру і дызайн, хімію ў інтарэсах устойлівага развіцця і фінансавае права.

Якая сума неабходна?

10300€ — Мы хочам набыць альбо 222 турнікеты, альбо 400 аклюзійных павязак (што менавіта мы закупім, будзе залежаць ад даступнасці тавару на момант, калі ўся сума будзе сабраная).

:
€ 510
Збор завершаны. Сабрана: € 510