Праект «Кніга Памяці «2020»: хто зробіць, калі не мы самі!

  • Гісторыя

Мы — каманда Фундацыі Belarus 2020, ладзім праект «Кніга Памяці «2020», і прапануем аб’яднацца вакол ідэі зафіксаваць і развіць лепшае, што дала наша салідарнасць падчас рэвалюцыйных падзей 2020 года. Бо памяць — гэта падмурак будучыні.

Людзі выходзяць з турмаў, шмат хто адразу трапляе за мяжу. Нядаўнім вязням прапануюць фінансавую дапамогу на першы час, паслугі медыкаў, псіхатэрапеўтаў, начлег, курсы перакваліфікацыі, але — ніхто (пакуль) не прапануе адказу на пытанні: за што ж мы рызыкавалі, пакутавалі і выжывалі? Так, у беларускім паветры шмат разгубленасці. Але.

Праект «Кніга Памяці «2020» дае першыя версіі па тэмах: «што гэта было з намі?», «як мы скарыстаемся з атрыманым досведам»: «за мяжой», «унутры краіны», «у будучыні»?

Калектыўнае лідарства, беспрэцэдэнтная для Еўропы масавасць пратэстоўцаў, імгненная хуткасць самаарганізацыі — гэта ўсё пра беларусаў у 2020-м.

Мы просім у грамадства фінансавай падтрымкі на самыя першыя крокі па агульным асэнсаванні нашай памяці: такой свежай, такой яркай, такой балючай і такой узнёслай. У будучыні мы бачым цэлы Інстытут Беларускай Ідэі. А пакуль — ад малога да вялікага.

Журналісты і праваабаронцы збіраюць і публікуюць сведчанні. Мы ўлічым ужо сабранае, каб мастацка-дакументальнымі сродкамі перадаць сабе і свету вобразы «2020» года.

«Кніга Памяці «2020» — назва цэлага праекта, серыі творчых актаў. Першая кніга будзе прысвечана падзеям ад 09 па 12 жніўня 2020 года: ад закрыцця выбарчых участкаў да выхаду на вуліцы Жанчын у белым.

Першы том мы бачым зборам гісторый, выбудаваных у адну сюжэтную лінію. Адначасова мы лічым неабходнай экспертызу спецыялістаў што да фактуры і кантэксту падзей 2020 года. Кніга мусіць чытацца як мастацкая, але быць дакладнай як падручнік.

Тэкст пішацца так, каб адразу можна было ствараць сцэнарый для міні-серыяла. Візуальныя сродкі — гэта тое, што дапаможа расказаць беларусам пра сябе ў свеце.

Падтрымайце нас, сябе, нашу супольную будучыню!

Cума збору
€5000

гэта першапачатковыя выдаткі нашага праекту на напісанне, рэдактуру, афармленне і друк 1000 асобнікаў «Кніга Памяці «2020»

Сабрана:
€ 30 з 5 000