Падтрымка праекту «Італійскія вакацыі» для дзяцей рэпрэсаваных беларусаў

  • Гісторыя

Больш за 10 месяцаў я займаюся прасоўваньнем беларускай праграмы ў Італіі, а таксама рэалізую гуманітарныя праекты: часткова ў супрацоўніцтве з асацыяцыяй беларусаў у Італіі «Суполка», часткова самастойна. Так мы рэалізавалі навагодні праект «Падарункі для дзяцей рэпрэсаваных», гуманітарны праект «Рэчавая дапамога бежанцам з Беларусі», а таксама яшчэ некалькі ініцыятыў па падтрымцы і дапамозе бежанцам з Украіны.

Праект «Італійскія вакацыі» распрацаваны мной і рэалізоўваецца пры судзейнічанні італійскага боку: прафсаюзаў, асацыяцый, адміністрацыйных структур. Асноўная частка праекту будзе закрытая імі. Дадатковы збор адкрываецца для таго, каб у мяне з'явілася магчымасць узяць большую колькасць сем'яў. Тэрміны збору даволі сціснутыя, але я спадзяюся, што нам атрымаецца яго закрыць, а дзеці, якія ўжо чакаюць на паездку, усё ж яе дачакаюцца.

Якая сума неабходна?

10 300 € — пражыванне, харчаванне і квікті на сям'ю (дарослы+дзіця да 9 гадоў) на тэрмін у 21 дзень з разлікам на 4 сям'і.

:
€ 494
Збор завершаны. Сабрана: € 494