У жніўні 2020 года свет з жахам назіраў, як у Беларусі адбыліся пратэсты пасля фальсіфікацыі выбараў і гвалтоўнага разгону мірнай акцыі пратэсту. Натхняльны ўзор мужнасці і салідарнасці ў гэты час прадэманстравалі беларускія спартоўцы, якія зрабіліся аднымі з лідараў у барацьбе супраць гвалту. Нягледзячы на жорсткую рэакцыю рэжыму, гэтыя спартоўцы, — у тым ліку алімпійцы, чэмпіёны свету і Еўропы, — былі кінутыя за краты па сфабрыкаваных абвінавачваннях.
Паводле дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна», 15 чалавек са спартовай сферы сёння знаходзяцца ў турме. Гэта спартоўцы, трэнеры, а таксама спартовыя журналісты і блогеры, якія рызыкнулі ўласнай свабодай, кар'ерай і здароўем. Таму сёння як ніколі важна, каб спартовая супольнасць усяго свету аб’ядналася і падтрымала іх сем'і, бо менавіта на іх зараз ляжыць цяжар забяспячэння ўсім неабходным родных за кратамі.
Гэты дабрачынны збор ладзіцца намаганнямі трох арганізацый — Беларускім фондам спартовай салідарнасці, Фондам BYSOL і праваабарончым цэнтрам «Вясна», якія займаюцца рознабаковай дапамогай ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі і за яе межамі.
Мы можам аб’яднацца і падтрымаць палітзняволеных спартоўцаў у гэтыя цяжкія часы. Так мы прадэманструем салідарнасць як міжнародная спартовая сям'я і дапаможам тым, хто абраў сумленне і прыстойнасць.
Памятайце, кожнае ахвяраванне, нават невялікае, зробіцца часткай вялікай дапамогі для тыз, хто церпіць праз свае перакананні. Давайце разам падтрымаем нашых спартоўцаў і іх сем'і!