Купля індывідуальных аптэчак (IFAK) для харкаўскага батальёна тэрытарыяльнай абароны

  • Гісторыя

Харкаў штодня падвяргаецца расейскім бамбёжкам і абстрэлам, адным з наймацнейшых па ўсёй Украіне. Ужо больш за месяц Харкаў гераічна стрымлівае расейскія войскі ад прарыву ўглыб Украіны. Харкаўчане, якія ўступілі ў шэрагі тэрытарыяльнай абароны штодня дапамагаюць ратавальнікам і медыкам аказваць першую дапамогу дзясяткам пацярпелых ад расійскіх абстрэлаў.

225 батальён тэрытарыяльна абароны Харкава тэрмінова мае патрэбу ў індывідуальных аптэчак (IFAK) для аказання дапамогі сваім параненым байцам і дапамозе грамадзянскаму насельніцтву, а таксама выканання заданняў па супрацьдзеянні і стрымліванні расійскай агрэсіяй у рэгіёне. Прама зараз, пакуль вы гэта чытаеце, Расея сцягвае дадатковыя войскі ў Харкаўскую вобласць для новых нападаў. Падтрымайце харкаўскую тэрытарыяльную абарону ахвяраваннямі каб яна і далей магла ўстойліва абараняць горад, які ўжо празваны другім Сталінградам.

Якая сума неабходна?

€6902,42€ — Індывідуальная аптэчка (IFAK) варта $77 / €69,02. У батальёне, для якога мы зьбіраем грошы, 500 чалавек. Кожнаму патрэбна такая аптэчка. Наша першая мэта — сабраць $ 7700 / € 6902,42 для пакупкі першых 100 адзінак аптэчак.

:
€ 6 996
Збор завершаны. Сабрана: € 6 996