Звальненні па палітычных матывах не спыняюцца — людзей прымушаюць сыходзіць з прадпрыемстваў, аказваюць ціск, пазбаўляюць прэмій. Часам іх атрымоўваецца абараніць, часам — не. Часам пасля незаконнага звальнення прадпрыемства выплачвае кампенсацыю, часам суд становіцца на ягоны бок. Чым больш людзей зможа атрымаць юр. дапамога, тым складаней будзе яго звольніць. Гэта не зберажэ ўсіх, але дапаможа шматлікім.
Цяпер у нас тры асноўныя напрамкі працы — юр. кансультацыя працоўных па бягучых пытаннях, дапамога ў судах па працоўных спрэчках, прапрацоўка інструкцый і алгарытмаў дзеянняў. Акрамя таго, мы аказваем дапамогу актывістам, якіх затрымалі ці выклікаюць на допыт. Дзякуючы сувязі з буйнымі прадпрыемствамі РБ хутка рэагуем на змены ў нарматыўных дакументаў — у апошнія месяцы кіраўніцтва заводаў не саромеецца прымушаць людзей падпісваць адкрыта незаконныя паперы.
Ёсць план кансультаваць працоўных праз чат-бот Завод (каля 6000 працоўных), прапрацаваць калектыўныя дамовы на прадпрыемствах — яны змяняюцца не на карысць працоўных.
Для ўсяго гэтага патрэбная ваша дапамога.
Якая сума неабходна?
6 700 € — агульная сума збору на юрыдычную дапамогу.
Аплата адвакатаў для бягучых судоў — 8300 б.ш.
Аплата юрыдычнай кансультацыі — 3000 б.ш.
Юрыдычная дапамога актывістам — 2000 б.ш.
Праект прапрацоўкі калектыўнай дамовы «завода» ( найменне ўтоена) — 4000 б.ш.
Аплата вядучага службу юрыста і яго асістэнта — 1000 б.ш.