Дапамога жанчынам ва Украіне, якія пацярпелі ад гвалту

  • Гісторыя

Першая пастаўка медыкаментаў для дапамогі жанчынам Украіны 500 Rape kit адпраўленыя ў фемінісцкую ўкраінскую арганізацыю «Марш жінок». Яны даўно працуюць з тэмай жанчын, у іх добра наладжаная і трывалая праца з судмедэкспертамі. Набыццё і дастаўку рэйп-кітоў нам дапамаглі аплаціць партнёры асобна ад сродкаў, якія былі сабраныя на зборы. Дэталі і фота-справаздача па спасылцы: https://t.me/girlspowerblr/4852

20 000 еўра мы пералічылі «Центру волонтерства та захисту». Гэта найбуйнейшы гуманітарны хаб у Львове, куды донары дасылаюць дапамогу, а адтуль яна размяркоўваецца па ўсёй краіне. Дэталі і фота-справаздача па спасылцы: https://t.me/girlspowerblr/4870 і https://t.me/girlspowerblr/4881

16275 еўра мы перавялі ўкраінскай арганізацыі «Community Self-Help». А яны пры падтрымцы #Fondation_Aid даставілі медыкаменты «Бучанському центру первинної медико-санітарної допомоги» і не толькі. Дэталі і фота-справаздача па спасылцы: https://t.me/girlspowerblr/4906

16312 еўра мы перавялі ў арганізацыю «Марш Жінок». Да Маршу Жінок штодзень звяртаюцца жанчыны, каб атрымаць дапамогу. Гэта адна з самых вялікіх і старых фемінісцкіх арганізацый ва Ўкраіне. Дэталі і фота-справаздача па спасылцы: https://t.me/girlspowerblr/5015

7681 еўра пералічылі міжнароднай НКА «Women Help Women» і ўкраінска-ізраільскай НКА «Palyanytsya» на спецыяльныя наборы першай дапамогі пасля перажытага сэксуалізаванага гвалту.

Агульная сума сабраных грошай: 60268 еўра.
Агульная сума перакладзеных грошай: 60268 еўра.

Кампаніяй па зборы і размеркаванні фінансавай падтрымкі займалася ініцыятыўная група «Support Ukrainian Woman», у якую ўваходзяць: медыя-праект GIRLS POWER BELARUS, фонд беларускай салідарнасці BYSOL, #BMSF і супольнасць беларускіх фем-актывістак.

Таксама ніжэй спіс часткі медыцынскіх устаноў куды была адпраўлена дапамога ад арганізацый вышэй:

– Новгород-Сіверська районна військова адміністрація (Чернігівська обл.)

–  Військовий Госпіталь Національної Гвардії України

–  ДУ «Інститут загальної та невідкладної хірургії ім. В.Т. Зайцева НАМН України», м. Харків
–  Інститут медичної радіології імені С.П. Григор'єва
–  КНП «Міський перинатальний центр» Харківської міської ради 
–  КНП «Новгород-Сіверська центральна міська лікарня»
–  Криворізька районна військова адміністрація
–  Лозівська міська рада (Харківська обл.)
–  Макарівська селищна ТГ
–  Нововоронцовська селищна рада (Херсонська обл.)
–  Обласний клінічний центр урології і нефрології ім. В.І. Шаповала, м.Харків
–  Уманська міська рада (Черкаська обл.)
–  м. Охтирка (Сумська обл.)
–  Військово-медичний клінічний центр Північного регіону 
–  Чугуївська міська рада (Харківська обл.)
–  Южноукраїнська міська рада (Миколаївська обл.)

 

АПІСАННЕ КАМПАНІІ

Надоечы ўвесь свет абляцела інтэрв'ю 33-гадовай украінкі, якую 9 сакавіка позна ўвечары згвалтавалі расейскія акупанты ў яе ўласным доме на хутары пад Кіевам. Перад гэтым яны забілі яе 35-гадовага мужа, 4-гадовы сын увесь гэты час у жаху хаваўся ў кацельні.

Украінка расказала, што п'яныя расейскія салдаты прыставілі да яе скроні пісталет, прымусілі распрануцца, а пасля гэтага некалькі гадзін запар па чарзе гвалтавалі яе. Калі нецвярозыя салдаты заснулі, жанчына ўзяла малога на рукі, ён ад страху адмаўляўся рухацца, і пабегла пешшу ноччу да сваякоў. З'ехаць не атрымалася, аўтамабіль сям'і разбілі вайскоўцы.

«Яны абодва гвалтавалі мяне па чарзе. Ім было ўсё адно, што мой сын гучна плакаў. Яны сказалі мне пайсці і прымусіць яго сціхнуць, а потым загадалі вяртацца. Увесь гэты час яны трымалі пісталет ля маёй галавы, здзекаваліся з мяне. Казалі паміж сабой: «Як думаеш, як яна смокча? Нам яе забіць ці пакінуць у жывых?», — з інтэрв'ю жанчыны брытанскаму выданню The Times.

Гэта першая гісторыя, якой дадзена сусветная агалоска, але дакладна не першы выпадак здзекаў і гвалту з жанчын падчас вайны.

Каб аказаць жанчынам дапамогу з дарагімі медыкаментамі (кантрацэптывы, лекі па рэцэпце, Rape kit) і наступнай перадачай іх ва Украіну, каб жанчыны не заставаліся сам-насам са сваёй бядой, мы адкрываем збор для жанчын, якія сутыкнуліся з гвалтам падчас вайны.

*Камунікацыя будзе адбывацца толькі з жанчынамі-супрацоўніцамі фонду

Мы гарантуем ананімнасць.

Якая сума неабходна?

10 000 € -

  • Набыць медыкаменты
  • Кантрацэптывы
  • Закупіць Rape kit — гэта набор прадметаў для збору і захоўвання рэчавых доказаў сэксуальнага гвалту, дапаможа зафіксаваць злачынства.

UPD:
Таксама сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу і рэабілітацыю жанчын, якія перажылі гвалт ва Ўкраіне.

:
€ 60 268
Збор завершаны. Сабрана: € 60 268