Арышты і ціск супраць медыкаў у Беларусі працягваюцца дагэтуль. Звальняюць і саджаюць найлепшых спецыялістаў, нягледзячы на тое, што дэфіцыт медыцынскіх кадраў носіць катастрафічны характар. Многія вымушаны з'яжджаць пад пагрозай пераследу або трапіўшы ў «чорныя спісы» Міністэрства аховы здароўя.
На дадзены момант неабходна экстраная фінансавая дапамога медыкам, звольненым па палітычных матывах, і тым, што знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, для аплаты паслуг па перакладзе дакументаў, кансультацый юрыста.
Вашае ахвяраванне вельмі дапаможа нашым лекарам, медсёстрам, фельчарам «устаць на ногі» ў новай краіне, справіцца з цяжкасцямі эміграцыі і знайсці новую працу паводле спецыяльнасці.
Яны дапамагалі і дапамагаюць нам, а мы можам памагчы ім.
Якая сума неабходна?
5000 € — дапамога лекарам.