Падтрымка працы каманды «Беларускі Гаюн»

  • Гісторыя

Каманда праекта «Беларускі Гаюн» з канца студзеня 2022 года і дагэтуль зрабіла сваёй задачай маніторынг і адсочванне ЎСІХ перамяшчэнняў узброеных сіл на акупаванай тэрыторыі (і ў паветранай прасторы) Рэспублікі Беларусь. Размова пра акупацыйныя войскі Расейскай Федэрацыі, пра беларускія войскі, якія падпарадкоўваюцца Лукашэнку.

З пачатку актыўнай стадыі вайны мы таксама стараемся ідэнтыфікаваць усе магчымыя запускі ракет крамлёўскімі войскамі ў бок Украіны, каб паспець папярэдзіць жыхароў Украіны аб магчымых бамбаваннях. І каб у людзей было дадатковых 3-5-10 хвілін, каб схавацца. Мы робім расследаванні, правяраем розныя фэйкі і ўкіды, якія тычацца сітуацыі ў Беларусі, і ўсімі сіламі імкнемся дапамагчы Украіне і ўкраінцам як мага хутчэй перамагчы ў гэтай бесчаловечнай вайне Пуціна. Нам патрэбна вашая падтрымка на развіццё праекта, працу каманды, наём новых людзей у праект, аплаты розных сэрвісаў і аплікацый, якія дапамагаюць у працы.

Усе сабраныя сродкі пойдуць на выплату ганарараў камандзе і кансультантам за працу.

Сабрана:
€ 5 521 з 30 900