Вярнуцца да іншых Ініцыятываў

Падтрымка жаночага канала GIRLS POWER BELARUS

Канал GIRLS POWER BELARUS быў створаны ў жніўні, на фоне беларускіх пратэстаў, жорсткага гвалту сілавікоў у адносінах да жанчын. Усе мы памятаем, як моцныя беларускі стаялі ў ланцугах салідарнасці, выходзілі на акцыі з кветкамі, абаранялі беларусаў ад збівання, падстаўляючы сваё плячо. У жніўні 2020-га мы канчаткова ўсвядомілі, што жаночы ўнёсак у беларускую рэвалюцыю неацэнны.

У беларускай рэвалюцыі шмат у чым жаночы твар.

Менавіта гэтымі жанчынамі мы натхняліся, ствараючы наш канал. Мы ўвесь гэты час пісалі пра нашых неверагодных, моцных і смелых беларусках. Дапамагалі распаўсюджваць інфармацыю аб зборах дапамогі і ўсяляк падтрымліваць і інфармаваць нашых жанчын і працягваем гэта рабіць.

Нашая рэдакцыя ўвесь гэты час працавала на валанцёрскіх пачатках і цяпер мы хочам папрасіць вас падтрымаць нас.

Ваша падтрымка дапаможа нам далей развівацца і выпускаць матэрыялы аб неверагодных, моцных і смелых жанчынах, казаць сапраўды аб тым, пра што важна распавесці.

Мы пішам пра жанчын, падтрымліваем жаночыя правы, змагаемся супраць дыскрымінацыі па палавой прыкмеце.

У жанчын не павінна быць менш палітычных, эканамічных і грамадзянскіх правоў проста таму, што яны жанчыны, а яшчэ іх правы павінны прытрымлівацца на практыцы.

Нават Святлану Ціханоўскую многія падтрымліваюць з агаворкай, — а вось потым, мы выберам «нармальнага» прэзідэнта, маючы на ​​ўвазе пры гэтым мужчыну.

Ёсць рызыка, што гэтыя праблемы сыдуць на задні план пасля перамогі над рэжымам.
Мы не можам гэтага дапусціць.

Telegram — https://t.me/bel_girls
Instagram — https://www.instagram.com/girls.power.belarus/

Якая сума неабходна?

1000 € — развіццё і падтрымка рэдакцыі.