Канал GIRLS POWER BELARUS быў створаны ў жніўні, на фоне беларускіх пратэстаў, жорсткага гвалту сілавікоў у адносінах да жанчын. Усе мы памятаем, як моцныя беларускі стаялі ў ланцугах салідарнасці, выходзілі на акцыі з кветкамі, абаранялі беларусаў ад збівання, падстаўляючы сваё плячо. У жніўні 2020-га мы канчаткова ўсвядомілі, што жаночы ўнёсак у беларускую рэвалюцыю неацэнны.
У беларускай рэвалюцыі шмат у чым жаночы твар.
Менавіта гэтымі жанчынамі мы натхняліся, ствараючы наш канал. Мы ўвесь гэты час пісалі пра нашых неверагодных, моцных і смелых беларусках. Дапамагалі распаўсюджваць інфармацыю аб зборах дапамогі і ўсяляк падтрымліваць і інфармаваць нашых жанчын і працягваем гэта рабіць.
Нашая рэдакцыя ўвесь гэты час працавала на валанцёрскіх пачатках і цяпер мы хочам папрасіць вас падтрымаць нас.
Ваша падтрымка дапаможа нам далей развівацца і выпускаць матэрыялы аб неверагодных, моцных і смелых жанчынах, казаць сапраўды аб тым, пра што важна распавесці.
Мы пішам пра жанчын, падтрымліваем жаночыя правы, змагаемся супраць дыскрымінацыі па палавой прыкмеце.
У жанчын не павінна быць менш палітычных, эканамічных і грамадзянскіх правоў проста таму, што яны жанчыны, а яшчэ іх правы павінны прытрымлівацца на практыцы.
Нават Святлану Ціханоўскую многія падтрымліваюць з агаворкай, — а вось потым, мы выберам «нармальнага» прэзідэнта, маючы на ўвазе пры гэтым мужчыну.
Ёсць рызыка, што гэтыя праблемы сыдуць на задні план пасля перамогі над рэжымам.
Мы не можам гэтага дапусціць.
Telegram — https://t.me/girlspowerblr
Instagram — https://www.instagram.com/girls.power.belarus/
Якая сума неабходна?
2000 € — развіццё і падтрымка рэдакцыі.