Праект «FreeShop» фонду Zyvi з'явіўся ў верасні 2020 года. Група валанцёраў адкрыла пункт гуманітарнай дапамогі палітычным уцекачам з Беларусі, якія прыехалі ў Польшчу праз палітычныя рэпрэсіі пасля пратэстаў.
За першыя 1,5 гады працы, да паўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Ўкраіну, фонд дапамог 8000 сем'ям прыкладна ў наступным аб'ёме:
- 120 тон выдадзенай гуманітарнай дапамогі ў выглядзе адзення, абутку, пасцельных прыналежнасцяў, посуду;
— Прымалі і перадавалі ровары і мэблю, побытавую тэхніку і электроніку.
З першых дзён з'яўлення ў Польшчы ўкраінскіх уцекачоў праект FreeShop перайшоў у статус практычна кругласуткавай экстранай дапамогі. За першы год вайны дапамога аказаная прыкладна ў наступным аб'ёме:
- 16 000 заявак (Варшава)
- Каля 240 тон выдадзенай гуманітарнай дапамогі ў выглядзе адзення, абутку, пасцельных прыналежнасцяў, посуду, сродкаў асабістай гігіены і лекаў;
- Забеспячэнне прадуктовымі наборамі, закупленымі за данаты і атрыманымі ад донараў in-kind з розных краін свету;
- Дапамога украінскім фондам для людзей, якія, пацярпелі ад абстрэлаў.
Улетку мы сутыкнуліся з тым, што горад перастаў дапамагаць вялікай колькасці гуманітарных ініцыятываў. Перастаў даваць памяшканні на бясплатнай аснове.
Мы не хацелі пераставаць аказваць дапамогу людзям, таму былі вымушаныя зняць камерцыйнае памяшканне. У нас няма іншага фінансавання, мы — незалежны фонд. І мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых па дапамогу ў аплаце арэнды памяшкання пад наш гуманітарны склад.
Якая сума неабходна?
6150 € — Запазычанасць за 5 месяцаў і аплата арэнды за найбліжэйшыя 2 месяцы.