Дапамога ў рэканструкцыі магілы Клаўдзія Дуж-Душэўскага — аўтара нацыянальнага сцяга і герба

  • Гісторыя

Беларуская дыяспара Коўны аб'яўляе збор сродкаў на рэстаўрацыю магілы Клаўдзія Дуж-Душэўскага — аўтара нацыянальнага сцяга і герба. Плануецца перакласці надпіс на надмагіллі на беларускую мову, усталяваць два тронка для бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня», адрэстаўраваць надмагілле. Да распрацоўкі дызайну надпісу і магільнай прасторы плануецца прыцягнуць беларускіх дызайнэраў і мастакоў. Урачыстае адкрыццё будзе прымеркаванае да Дня Волі — 25 сакавіка.

Клаўдзій Дуж-Душэўскі — сябра БНР, аўтар Бела-Чырвона-Белага Сцяга, архітэктар «ЛітБудПраекта», дацэнт Ковенскага ўніверсітэта. Двойчы арыштоўваўся савецкай уладай, знаходзіўся ў зняволенні. Таксама з'яўляўся зняволеным нямецкага канцлагера. Пасмяротна ўзнагароджаны Прэзідэнтам Літвы за дапамогу жыдам падчас Другой сусветнай вайны.

Мы, беларуская дыяспара Коўны, верым, што павага да гістарычнай памяці — гэта шлях да гістарычнай справядлівасці. Далучайцеся да нашай справы, ахвяруючы вялікаму беларускаму творцу і гуманісту.

Якая сума неабходна?

2000 € — адміністрацыйныя выдаткі на дакументы па рэканструкцыі могілак; выраб надпісу; абнаўленне камня на помніку; 2 тронкі для БЧБ-сцяга і літоўскай сімволікі; ганаровая варта байцоў БНР.

:
€ 1 200
Збор завершаны. Сабрана: € 1 200