Асобны стралецкі батальён ВЧ А4092, які ахоўвае межы Украіны ў Сумскай вобласці (Краснаполле), вельмі мае патрэбу ў аўтамабілі для больш якаснага выканання задач і захавання жыццяў ваенных і грамадзянскіх людзей, якія працягваюць жыць на гэтых тэрыторыях.
Сумская вобласць практычна цалкам мяжуе з Расеяй. Памежжа знаходзіцца пад пастаяннымі абстрэламі з усіх магчымых гармат — артылерыі, авія, дронаў. УСУ, якія стаяць тут, стрымліваюць прарыў ворага ў бок Харкава і Сум. Мы спрабуем дапамагчы войску ўсімі магчымымі спосабамі. Раней нам удалося сабраць сродкі і прывезці аўтамабіль для вайскоўцаў, якія служаць у Пісарэўцы. Цяпер дапамога патрэбна абаронцам Краснаполля.
Якая сума неабходна?
5 200 € — купля аўтамабіля, неабходнага для выканання ваенных заданняў.