Дапамога беларускім валанцёрам ва Украіне

  • Гісторыя

Беларусы ва Украіне цяапер з′яўляюцца ўразлівай катэгорыяй. У многіх з іх заблакаваныя банкаўскія рахункі і карткі, а таксама адсутнічае магчымасць легальнага працаўладкавання. Удзел рэжыму лукашэнкі ў вайне супраць Украіны стварае дадатковыя цяжкасці для існавання беларусаў. Тым не менш, ва Украіне застаюцца дзясяткі валанцёраў-беларусаў, якія аказваюць усебаковую дапамогу ўкраінцам у гэты складаны час. Яны працуюць на складах гуманітарнай дапамогі на пагрузцы-разгрузцы і камплектацыі. Возяць гуманітарныя грузы на вызваленыя і прыфрантавыя тэрыторыі. Удзельнічаюць у аднаўленчых працах. Збіраюць і адпраўляюць грузы для ЗСУ, у тым ліку і для беларускіх добраахвотнікаў. Удзельнічаюць у зборах сродкаў і селяць у сваіх дамах бежанцаў і перасяленцаў. Яны падтрымліваюць і ствараюць важныя сувязі паміж нашымі народамі і краінамі. Іх дзейнасць дазваляе казаць, што беларусы — не лукашысты. Так валанцёры нівелююць тую шкоду, якую наносіць на адносіны паміж нашымі народамі мярзотная роля рэжыму як хаўрусніка расейскіх агрэсараў. Цяпер беларускія валанцёры ва Украіне маюць патрэбу ў падтрымцы. Мы плануем сабраць сродкі на 10 стыпендый, якія дазволяць людзям закрыць свае асноўныя патрэбы на працягу месяца. У канцы збору будзе аб′яўлены конкурс на атрыманне фінансавай падтрымкі. Сродкі будуць размеркаваныя спецыяльнай камісіяй. Валанцёры, якія не атрымлівалі дапамогі раней, змогуць прэтэндаваць на падтрымку на працягу 2-х месяцаў. Ваш удзел у дадзеным зборы дазволіць нашым цудоўным людзям працягваць сваю вельмі важную дзейнасць і дапаможа як беларусам, так і ўкраінцам у гэты складаны час.

:
€ 3 330
Збор завершаны. Сабрана: € 3 330