Мы каардынуем і падтрымліваем фінансава буйныя і сярэднія пункты друку (купля прынтараў і выдатковых матэрыялаў для друку, рамонт прынтараў ды іншае), а таксама дапамагаем сябрам каманды, якія трапілі ў бяду.
Даем магчымасць усім беларусам падпісаць сваіх родных на друкаваную версію любога выдання: https://t.me/by_prosvet_mail_bot
Самвыдат:
• «Беларусский Вестник» ды іншыя: https://t.me/vestniki_by
• «Честная Газета»: https://t.me/chestnajagazeta
• Papera: https://t.me/papera_magazine
• Рэдакцыя SJ — Серабранка, Шарыкі, Сярова, Трактарны, Курасоўшчына + Сціклева, Ружачка і другія раённыя газеты: https://t.me/silver_journal
• «Вестник Масюковщины»: https://t.me/masyuki_news
• «Голас гордага Гедыміна» — Ліда: https://t.me/golas_gordaga_gedymina
• «7 чижей»: https://t.me/chijinfo
• Улёткі: https://t.me/listovki_97
• «Протестная Беларусь»: https://t.me/protest_v_Belarusi
• «Протестный Гомель»: https://t.me/protest_v_gomele
• Lamant: https://t.me/Lamant_gazieta
Мы звяртаемся да ўсіх, хто нас пачуе:
Самвыдату Беларусі патрэбная ваша фінансавая падтрымка!
Дзякуючы незалежным газетам і ўлёткам:
— беларусы атрымліваюць інфармацыю пра рэальную сітуацыю ў краіне і за яе межамі;
— ускладняецца праца дзяржаўнай прапаганды: з экрана тэлевізара не так лёгка хлусіць, калі сапраўдныя навіны распаўсюджваюцца і ў друкаваным варыянце па паштовых скрынях беларусаў;
— папулярызуюцца грамадзянскія ініцыятывы, спосабы байкоту і супраціву;
— агалошваюцца імёны суўдзельнікаў рэжыму ды іх злачынствы;
— становяцца шырока вядомыя імёны, гісторыі і адрасы палітвязняў.
Якая сума нам патрэбная?
€40.000 — на друк штотыднёвых накладаў, тэрміновую дапамогу сябрам каманды і пашырэнне ініцыятывы.