BySol і Беларуская дыяспара Нідэрландаў аб'яўляюць збор сродкаў для сем'яў звольненых і асуджаных Беларускага металургічнага завода (БМЗ). Беларускі металургічны завод — гэта прадпрыемства чорнай металургіі ў г. Жлобіне (Гомельская вобласць, Беларусь), дзе працуюць каля 11 тысяч чалавек.
У жніўні 2020 г. супрацоўнікі гэтага завода арганізавалі адзін з самых актыўных і яскравых пратэстных рухаў сярод працоўных Беларусі. Завадчане аб'ядналіся ў забастоўку супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і абуральнага гвалту, якім беларускія ўлады спрабавалі здушыць мірныя пратэсты, якія ўспыхнулі па ўсёй краіне.
Пасля больш за 40 супрацоўнікаў былі звольненыя, многія былі арыштаваныя і атрымалі сур'ёзныя штрафы, нягледзячы на канстытуцыйнае права на забастоўку. Пры гэтым Жлобін — невялікі горад, дзе ўсё навідавоку, звольненым па палітычных прычынах практычна немагчыма ўладкавацца ў іншыя арганізацыі. Акрамя таго, 8 завадчан атрымалі тэрміны 2-2,5 года ў калоніі строгага рэжыму і да гэтага часу застаюцца за кратамі.
Сем'ям звольненых і асуджаных патрабуецца рэгулярная дапамога, бо многія засталіся без карміцеляў і з маленькімі дзецьмі. Калі кожны з нас аформіць штомесячную падпіску, напрыклад, на 10 ці 20 еўра за месяц, пацярпелыя сем'і адчуюць рэальную падтрымку і салідарнасць.
Аформіце падпіску сёння ці зрабіце аднаразовае ахвяраванне!
Дадатковая інфармацыя: