Дапамога BGmedia: падтрымка незалежнага медыя з Брэста

  • Гісторыя

Мы – каманда BGmedia. Гэта адзінае незалежнае рэгіянальнае выданне, якое працягвае сістэмна асвятляць парадак дня Брэста і Брэсцкай вобласці, называць рэчы сваімі імёнамі і ставіць перад уладай нязручныя пытанні.

Мы не ў Беларусі, але кожны дзень з Брэстам. Кожны дзень мы сочым за тым, што адбываецца, кантактуем з людзьмі і пішам пра тое, аб чым маўчаць афіцыйныя СМІ: пра разбітыя дарогі, іржавую ваду, смецце і бардак у дварах, дрэннае харчаванне ў бальніцах, недахоп лекараў, неадэкватныя рашэнні чыноўнікаў (напрыклад, як штрафы за траву), бессаромныя праявы абыякавасці, крывадушнасці і некампетэнтнасці ўлад усіх узроўняў.

Нашы тэксты чытаюць дзясяткі тысячы жыхароў рэгіёну. Нашыя відэа – глядзяць мільёны людзей не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце. І ўлады вымушаны рэагаваць. Нашы матэрыялы – гэта спосаб дамагчыся змен. Зрабіць жыццё беларусаў больш дастойным, нават у сённяшніх умовах няспыннага ціску і рэпрэсій. Чыноўнікі, у адказ на нашы публікацыі, вымушаныя ня толькі публічна апраўдвацца, але і варушыцца, каб вырашаць шматлікія, узнятыя намі, праблемы.

Наша інфармацыя – як глыток свежага паветра ў прапагандысцкім тумане. А паветра праўды і свабоды сёння як ніколі патрэбнае беларусам. Нягледзячы на тое, што рэжым Лукашэнкі прызнаў усе нашыя інфармацыйныя каналы (а гэта сайт і 10 акаўнтаў у сацыяльных сетках і мэсэнджэрах) «экстрэмісцкімі», колькасць нашых падпісчыкаў працягвае расці. А гэта значыць, што нас чытаюць, нам давяраюць, нас чакаюць.

Вось спасылкі на нашы каналы:

Website: https://bgmedia.site
Facebook: https://www.facebook.com/bgmediaclub
Facebook: https://www.facebook.com/groups/609912862770711
YouTube: https://www.youtube.com/@VideoBGLive/
TikTok: https://www.tiktok.com/@365bel
Instagram: https://www.instagram.com/bgmedia_365/
Instagram: https://www.instagram.com/365real.reels/ 
ОК: https://ok.ru/group60180805976216
Telegram: https://t.me/BGazeta
Х (Twitter): https://twitter.com/bgmedia_site 
Threads: https://www.threads.com/@bgmedia_365

Чытайце, глядзіце, падпісвайцеся, калі вы яшчэ не з намі.

Але ёсць і складанасць: большасць нашых чытачоў жывуць у Беларусі, і па зразумелых прычынах не могуць дапамагчы нам фінансава. Таму мы звяртаемся да тых, хто можа і жадае падтрымаць незалежную рэгіянальную журналістыку.

На што збіраем?
Мы хочам сабраць грошы на заробкі для трох супрацоўнікаў нашай невялікай, але вельмі эфектыўнай каманды: для двух журналістаў і відэамантажора. Гэта прафесіяналы, якія кожны дзень працуюць з рэгіянальным парадкам дня. Дзякуючы ім мы выпускаем вострыя тэксты на нашым сайце, размяшчаем у YouTube, Instagram, TikTok актуальныя відэа, якія набіраюць сотні тысяч праглядаў, выклікаюць жывы водгук і, галоўнае, прымушаюць уладу заўважаць праблемы. Менавіта гэтыя людзі ператвараюць сігналы ад беларусаў у моцны, сумленны, бачны ўсім кантэнт. І мы вельмі хочам, каб у іх была магчымасць працягваць гэтую важную працу.

Кожны данат – гэта ўнёсак у праўду! Калі мы спынімся гаварыць, будзе вяшчаць толькі прапаганда.

Сума збору
€5000

Усе грошы пойдуць на пакрыццё заробкаў супрацоўнікаў рэдакцыі. Цяпер у нашай камандзе 7 чалавек. Сабраныя сродкі дазволяць выплаціць месячныя заробкі для 3 чалавек.

Сабрана:
€ 110 з 5 000