Вас вітае аб'яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL!
Галоўная наша мэта — барацьба ўсімі даступнымі метадамі са злачынным рэжымам лукашэнкі і ягонымі расейскімі памагатымі ў мэтах аднаўлення законнасці і правапарадку ў Беларусі.
Наша дзейнасць мае публічны і непублічны складнікі. З таго, пра што можна казаць адкрыта, мы займаемся:
- Дакументаванне злачынстваў рэжыму, правядзенне расследаванняў і інфармаванне грамадскасці па іх выніках. Дадзеную працу трэба разглядаць у тым ліку як контрпрапаганду, мэтай якой з'яўляецца далучэнне шырокіх мас да абмеркавання праблем сучаснай Беларусі;
- Наладжваннем узаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі, а таксама зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі розных краін, з мэтай выкарыстання тых інструментаў, якімі валодае наша аб'яднанне, для павышэння як бяспекі беларусаў, якія вымушана пакінулі краіну, так і ўсяго Еўрапейскага саюза;
- Верыфікацыяй грамадзян Беларусі ў інтарэсах дэмакратычных структур, дыяспар, дзяржаўных органаў Еўрапейскага саюза;
- Выяўленнем асобаў і кампаній, якія дапамагаюць абыходзіць міжнародныя санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да злачынных уладаў Беларусі;
- Аказаннем садзейнічання Аб'яднанаму Пераходнаму Кабінету Беларусі, Офісу Святланы Ціханоўскай і іншым беларускім дэмакратычным арганізацыям па розных актуальных для іх пытаннях.
Азнаёміцца з некаторымі вынікамі нашай працы можна ў сацыяльных сетках:
- https://www.youtube.com/@osbbelpol
- https://t.me/osbbelpol
- https://www.instagram.com/osb.belpol/
- https://twitter.com/osbbelpol
- https://www.facebook.com/osbbelpol
Цяпер юрыдычная асоба нашага аб'яднання знаходзіцца ў стадыі рэгістрацыі. У сувязі з гэтым мы не маем фінансавання, але нясем выдаткі па арэндзе офіса, камандзіроўкам і іншым службовым мерапрыемствам. Просім дапамагчы BELPOL у гэты няпросты пэрыяд яго станаўленьня.
Сума збору:
€15000, звесткі аб выдатках:
- арэнда памяшкання для офіса, камунальныя плацяжы, аплата хуткаснага Інтэрнэту — 4000 еўра за 3 месяцы;
- камандзіровачныя выдаткі — 2000 еўра за 3 месяцы;
- фінансавая падтрымка супрацоўнікаў і асоб, якія аказваюць садзейнічанне арганізацыі на канфідэнцыйнай аснове — 9000 еўра за 3 месяцы.