Развіццё беларускага складніка гуманітарнага размінавання Украіны

  • Гісторыя

Мы група беларускіх валанцёраў.

Да нядаўняга часу кожны з нас браў удзел у абароне Украіны ад расейскай агрэсіі ў складзе розных падраздзяленняў Узброеных Сіл Украіны. Але цяпер мы бачым важнай задачай зрабіць усё для забеспячэння бяспечнага жыцця на вызваленых тэрыторыях.

Адной з найважнейшых задач было гуманітарнае размінаванне. Таму важна павялічыць колькасць высокакваліфікаваных сапёраў.

Мы разглядаем развіццё беларускага складніка гуманітарнага размінавання Украіны як важны крок. Таму мы аб'яўляем збор на першыя этапы дзейнасці: закупку неабходнага абсталявання і рыштунку, а таксама навучанне валанцёраў.

Пасля заканчэння перыяду навучання беларуская група будзе цалкам экіпіравана і гатова пачаць работу. У нас ёсць папярэднія дамоўленасці з Асацыяцыяй сапёраў Украіны аб пачатку працы групы ў місіях.

Таксама праца ў нашай групе — гэта шанец для жаўнераў, якія пасля ранення не могуць несці ваенную службу, але хочуць і далей спрыяць набліжэнню мірнага жыцця.

Мы бачым сваім абавязкам прыкласці ўсе намаганні для ачысткі вызваленых тэрыторый ад выбухованебяспечных прадметаў, мін і боепрыпасаў, якія не разарваліся, каб даць магчымасць вярнуцца там да мірнага жыцця. Вашая падтрымка дапаможа нам дабіцца поспеху ў гэтай місіі. Мы можам зрабіць істотны ўнёсак у забеспячэнне бяспекі і аднаўленне мірнага жыцця на пацярпелых тэрыторыях.

Велічыня плацяжу:

€21610 Нам трэба сабраць €21610. З гэтай сумы для кожнага спецыяліста будзе набыта:

  • сродкі індывідуальнай бронеабароны, да якіх адносяцца сапёрны касцюм гуманітарнага размінавання, сродкі абароны вачэй/твару/галавы (шалом і супрацьаскепкавы шчыток), спецыяльны ахоўны абутак, тактычныя пальчаткі;
  • мінашукальнік;
  • індывідуальная медыцынская аптэчка;
  • таксама 8860 еўра з гэтай сумы пойдуць на навучанне групы ў «Навучальным цэнтры гуманітарнага размінірання» горада Камянец-Падольскі.
Сабрана:
€ 3 152 з 21 610