Праект «Беларускія мастакі ў выгнанні» – гэта прыватная, незалежная ініцыятыва па падтрымцы беларускіх мастакоў, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі, і захаванні іх мастацтва.
Наш праект ужо атрымаў апостальскае бласлаўленне Папы Льва XIV, а таксама падтрымку 11 каталіцкіх кардыналаў з усяго свету. Цёплыя словы падтрымкі прыйшлі ад каралевы Бельгіі, каралевы Нідэрландаў і мадам Брыжыт Макрон. Усе яны ўбачылі ў гэтым важную гуманітарную місію.
Але, нажаль, усё гэта толькі маральная і інфармацыйная падтрымка.
Фінансава мы да гэтага часу спраўляліся самастойна. Аднак зараз перад намі стаіць сур'ёзная задача: правесці першую выставу праекта, якая адкрыецца ў верасні ў Празе, у Доме народных меншасцей.
У выставе прымуць удзел 12 беларускіх мастакоў, якія жывуць у эміграцыі ў чатырох краінах. Мы прадставім больш за 50 арыгінальных работ.
Але пакрыць усе выдаткі самастойна мы ўжо ня можам, нам бракуе каля паловы неабходнай сумы. У дадзеным выпадку нам патрэбна дапамога ў распрацоўцы і друку каталога, працы куратарскай групы, лагістычныя выдаткі, арэнда і абсталяванне для правядзення вернісажу.
Навошта мастакам патрэбны выставы?
1. Каб стаць заўважанымі
Выставы – гэта галоўны спосаб для мастакоў паказаць свае працы публіцы, куратарам, галерэям і музеям. Без выставак іх творчасць застаецца нябачнай.
2. Каб развівацца прафесійна
Удзел у выставах – гэта частка мастацкага рэзюмэ. Без іх немагчыма атрымаць запрашэнні ў сур'ёзныя праекты, падтрымку фондаў ці прадоўжыць кар'еру ў мастацтве.
3. Каб прадаваць працы
Выстава дае магчымасць калекцыянерам, патэнцыйным пакупнікам, убачыць працы нажыва і набыць іх. Для мастакоў, асабліва ў эміграцыі, гэта найважнейшая крыніца даходу.
4. Каб захоўваць матывацыю і веру ў сябе
Калі ў мастака ёсць выстава, у яго ёсць стымул працаваць далей. Ён адчувае, што яго праца патрэбна, што ён пачуты. Гэта асабліва важна ва ўмовах эміграцыі і ізаляцыі.
Падтрымліваючы нашу выставу, вы кажаце «так» свабодзе, культуры і годнасці.
Сума збору
€1600
Гэта палова неабходнай для правядзення выставы сумы. Астатнюю частку мы пакрыем самі.
€800 – дызайн і друк каталога
€300 – лагістычныя выдаткі
€350 – праца куратарскай каманды (квіткі, пражыванне цягам трох дзён, выдаткі на арганізацыю і экспазіцыю)
€150 – абсталяванне на правядзенне вернісажу, друк запрашальных і паштовыя выдаткі